Барцы сабраліся ў Маладзечне
05.04.2010
—
Новости Спорта
|
Падрыхтоўка да міжнародных спаборніцтваў - справа сур'ёзная. І нялёгкая. Зборная каманда Беларусі кадэтаў па грэка-рымскай барацьбе ў суботу, 3 красавіка, знаходзілася на зборах у Маладзечне. У 11 гадзін раніцы барцы трэніраваліся на гарадскім стадыёне. Старшы трэнер зборнай каманды Беларусі па грэка-рымскай барацьбе ўраджэнец Маладзечна Мікалай Багданёнак і Вадзім Піліпенка. Старшы трэнер Мікалай Багданёнак (на здымку справа) расказаў у інтэрв'ю “РГ”, што спартсмены рыхтуюцца цяпер да адборачнага турніру да першых юнацкіх Алімпійскіх гульняў, які пройдзе ў маі ў польскай Познані. Самі гульні адбудуцца ў жніўні ў Сінгапуры. Тады ж, у жніўні, пройдзе Чэмпіянат Еўропы сярод кадэтаў. Турнір прыме сталіца Босніі Сараева. Наш рэгіён у зборнай Беларусі прадстаўляюць толькі маладзечанцы. На зборах іх было пяць чалавек. Сяргей ЗЯНЬКО. Фота Сяргея ЗЯНЬКО.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная каманда Беларусі кадэтаў па грэка-рымскай барацьбе ў суботу, 3 красавіка, знаходзілася на зборах у Маладзечне. У 11 гадзін раніцы барцы трэніраваліся на гарадскім стадыёне.
|
|