Бітва ў Кёльне: Занкавец супраць Хэнлана
07.05.2010 09:28
—
Новости Спорта
|
Ад 7 да 23 мая ў Германіі пройдзе 74‑ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. У 11‑ы раз зборная Беларусі возьме ўдзел у матчах элітнага дывізіёна.
У групу «А» разам з Беларуссю трапілі Расія, што перамагала ў двух апошніх чэмпіянатах свету, паўфіналісты Алімпіяды са Славакіі, а таксама Казахстан, якія вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. Гуляць беларусы будуць у Кёльне на «Ланксес‑Арэне». А матч адкрыцця першынства паміж зборнымі ЗША і Германіі пройдзе ў Гельзенкірхене на футбольнай «Фелтынс‑Арэне» — дзеля гэтага на ёй заліюць лёд. Арэна змяшчае 75 976 гледачоў. Такім чынам будзе пабіты рэкорд наведвальнасці матчаў хакейных чэмпіянатаў свету. Для выхаду з групы беларусам дастаткова заняць не апошняе месца. Калі гэта ўдасца, у кваліфікацыйным раўндзе нашы хлопцы сустрэнуцца з трыма найлепшымі камандамі групы «D», дзе сабраліся ЗША, Германія, Данія і Фінляндыя.На чэмпіянат зборная едзе з новым галоўным трэнерам, 41‑гадовым Эдуардам Занкаўцом. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што яшчэ летась Занкавец дапамагаў у зборнай канадцу Глену Хэнлану. У Кёльне ж Занкавец і Хэнлан, які пасля беларускай узначаліў славацкую зборную, будуць па розныя бакі барыкадаў. На мінулым чэмпіянаце ў Швейцарыі беларусы змаглі трапіць у васьмёрку наймацнейшых. Сёлета ад каманды чакаюць не менш паспяховага выступу.Сярод тых, хто пакуль не даехаў у зборную — браты Касціцыны. Іх «Манрэаль» у Кубку Стэнлі нечакана перамог у серыі «Вашынгтон», а цяпер яны будуць змагацца з «Пітсбургам». Траўмаваны таксама Канстанцін Кальцоў з «Салавата Юлаева». Быў скандал і з нашым асноўным варатаром Андрэем Мезіным, які нават пакінуў базу зборнай і з’ехаў у Кіеў, бо мінскае «Дынама» не хацела працягваць з галкіперам кантракт. Але потым пытанне з Андрэем было вырашана станоўча. Ён будзе на чэмпіянаце. Што да небеларускіх справаў чэмпіянату, то цікава, ці паўторыцца трэці год запар фінал паміж Расіяй і Канадай. Але што зробіш, класіка жанру. Зміцер Панкавец Расклад гульняў зборнай Беларусі 9 мая (нядзеля). Беларусь — Казахстан. Пачатак у 17:15. 11 мая (аўторак). Беларусь — Славакія. Пачатак у 21:15. 13 мая (чацвер). Расія — Беларусь. Пачатак у 17:15. Для тых, хто не зможа падтрымаць зборную ў Германіі, будуць прамыя трансляцыі на тэлеканале «Лад». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 7 да 23 мая ў Германіі пройдзе 74‑ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. 11‑ы раз зборная Беларусі возьме ўдзел у матчах элітнага дывізіёна.
|
|