Скончыўся першы круг чэмпіянату Беларусі па футболе
22.05.2010 20:28
—
Новости Спорта
|
19, 21-22 мая прайшлі матчы 11-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Траціна першынства вельмі хутка мінула (чэмпіянат стартаваў 3 красавіка).
У сераду, 19 мая, гулялі ўдзельнікі заўтрашняга фіналу Кубка Беларусі: БАТЭ і жодзінскае «Тарпеда». БАТЭ – «Дынама» Брэст – 1:0, «Дынама» Мінск – «Тарпеда» – 5:1. 21 мая: «Нафтан» – «Шахцёр» – 0:2, «Віцебск» – «Мінск» – 0:3. Сёння, 22 мая, гулялі: «Дняпро» Магілёў – «Белшына» – 1:3, «Партызан» – «Нёман» – 0:4. Становішча камандаў па выніках 1 круга: БАТЭ – 25, Белшына – 23, Дынама Мінск, Мінск – 20, Дынама Брэст, Дняпро, Шахцёр – 15, Віцебск – 12, Нафтан – 11, Нёман – 10, Тарпеда – 9, Партызан – 1. Шасціразовы чэмпіён Беларусі ў лідэрах, а на другім месцы замацаваўся дэбютант сёлетняга сезона «Белшына». Праўда, бабруйскі клуб быў першым чэмпіёнам краіны ХХІ стагоддзя, у 2001 г. ФК БАТЭ (у яго сем перамог і чатыры нічыі) у 11 матчах не прапускаў.*** Пакуль чэмпіянат Беларусі бярэ паўзу на два тыдні: маладзёжная і нацыянальная зборныя Беларусі правядуць пры канцы мая – пачатку чэрвеня таварыскія матчы. Другі круг стартуе 5 чэрвеня і скончыцца 22 жніўня.Трэці пройдзе з 28 жніўня па 20 лістапада. А ў нядзелю, 23 мая, на мінскім стадыёне «Дынама» пройдзе фінал Кубка Беларусі. Гуляюць БАТЭ і «Тарпеда» Жодзіна. Пачатак а 18-й, уваход вольны.АГ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайшлі матчы 11-га туру нацыянальнага першынства. БАТЭ па-ранейшаму не прапускае.
|
|