Англійскі «Ліверпуль» адмовіўся прымаць Аляксандра Глеба і 23 мільёны еўра ў абмен на аргенцінскага абаронцу Хаўера Маскерана.
«Ліверпуль» хоча атрымаць за Маскерана 30 мільёнаў еўра. Англічанам патрэбныя грошы, а не беларускі футбаліст. Клуб чакае згоды ад «Барселоны» цягам бліжэйшых 48 гадзін.
Сам Маскерана цвёрда намераны сысці з «Ліверпуля» і нават адмовіўся выйсці на поле ў матчы чэмпіянату Англіі супраць «Манчэстар Сіці».