"Рэал" і "Барселона" згуляюць у паўфінале Лігі чэмпіёнаў
12.04.2013
—
Новости Спорта
|
Па вялікім рахунку, кожны з чвэрцьфіналаў праходзіў у бескампраміснай барацьбе. Напэўна, толькі ў матчах нямецкай "Баварыі" і турынскага "Ювентуса" ўсё было неяк відавочна. Былы сапернік БАТЭ даволі ўпэўнена двойчы перайграў апанента з аднолькавым лікам 2:0. А вось дортмундская "Барусія" зрабіла сапраўдны подзвіг у другой сустрэчы з іспанскай "Малагай". Першы паядынак на Пірэнеях завяршыўся нулявой нічыёй, а вось у другой частцы супрацьстаяння, у прысутнасці 65 тысяч балельшчыкаў у Дортмундзе, наперад нечакана выйшлі пірэнейцы. Для "Малагі", якая за сваю 65-гадовую гісторыю нічога значнага не перамагла, гэта было жаданай казкай, марай, якая праіснавала 9 хвілін. Ужо ў дабаўлены час немцы спачатку зраўнялі лік, а пасля зрабілі яго пераможным — 3:2! Нечуваная прага да вікторыі! "Не магу апісаць таго, што я адчуваў, — прызнаўся шчаслівы Юрген Клоп па мянушцы "Клопа", галоўны трэнер "Барусіі". — Думаю, мне трэба ўбачыць урача". У выніку астатніх супрацьстаянняў далей прайшоў мадрыдскі "Рэал", які хоць саступіў стамбульскаму "Галатасараю" 2:3, але ў першай сустрэчы атрымаў больш упэўненую вікторыю 3:0. "Барселона" наогул трапіла далей нават без перамог: два матчы з французскім ПСЖ каталонцы завяршылі нічыёй (2:2, 1:1) і, дзякуючы больш рэзультатыўнай нічыі ў гасцях, прайшлі далей. Цікава, што ў другой гульні "Барса" пабіла свой антырэкорд. Месі і кампанія нанесла толькі два трапныя ўдары па варотах французаў. Гэта горшы паказчык іспанскага гранда ў Лізе чэмпіёнаў за апошняе дзесяцігоддзе. Такім чынам, сённяшняе лёсаванне вызначыць пары камандаў, якія 23 і 24 красавіка правядуць першыя сустрэчы паўфіналаў. Тарас ШЧЫРЫ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вялікім рахунку, кожны з чвэрцьфіналаў праходзіў у бескампраміснай барацьбе. Напэўна, толькі ў матчах нямецкай "Баварыі" і турынскага "Ювентуса" ўсё...
|
|