“Тоўсценькіх цёцяў у байкеры не бяруць – толькі крутых мужыкоў і такіх тоненькіх цёцяў”
04.07.2013
—
Новости Спорта
|
Усе ахвотныя маглі праехацца разам з сапраўднымі байкерамі. Увечары 29 чэрвеня па горадзе калясілі байкеры. Яны прыехалі ў складзе аўтамотаагітпрабегу па маршруце Мінск-Мядзел.Падобныя прабегі ў Фрунзенскім раёне сталіцы ладзяць ўжо ў шосты раз, прымеркаваўшы іх да розных святаў. Гэты праходзіў у рамках святкавання Дня моладзі пад дэвізам “Моладзь – за незалежнасць!”. Адразу ўдзельнікі прабегу спыніліся на ўездзе ў Мядзел: усклалі кветкі да брацкай магілы воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. А потым госці накіраваліся ў цэнтр горада – на плошчу Леніна. Наведнікі свята маглі паглядзець паказальныя выступленні авіямадэлістаў, а на возеры Мястра плавалі мадэлі паруснікаў. Захапленне выклікала выступленне гіравікоў: хлопец і дзяўчына так жангліравалі гірамі, нібыта гэта мячыкі. Але найбольшую ўвагу, безумоўна, прыцягнулі байкеры – удзельнікі мотаклуба “Live to ride”. Колькі мядзяльчан перафатаграфавалася каля іх матацыклаў – не злічыць! Кожны ўладальнік фотаапарата, мабільніка і нават планшэта лічыў абавязковым сфатаграфаваць сваіх нашчадкаў ці знаёмых ля магутных матацыклаў. Купка хлопчыкаў год сямі ажыўлена абмяркоўвала відовішча. – Тоўсценькіх цёцяў у байкеры не бяруць, – аўтарытэтна заяўляў самы дасведчаны. – Толькі крутых мужыкоў і такіх тоненькіх цёцяў. Дачакаліся ахвотныя моманту пракаціцца на байках – вядома, у якасці пасажыраў. І былі гэта не толькі дзеці ці дзяўчаты: і не зусім маладыя жанчыны рваліся пракаціцца з ветрыкам. – Як уражанні, расказвай! – пыталіся знаёмыя ў адной з пасажырак. – Уух! – не хавала захаплення яна. У гэты дзень былі яшчэ розныя спартыўныя спаборніцтвы. З канцэртам выступілі таленавітыя дзеці, якія адпачываюць у НДЦ “Зубраня”. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 29 чэрвеня па горадзе калясілі байкеры. Яны прыехалі ў складзе аўтамотаагітпрабегу па маршруце Мінск-Мядзел. |
|