Першамайскі велапрабег у Глуску. 21.by

Першамайскі велапрабег у Глуску

05.05.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Бадзёры настрой, спартыўны азарт, безліч веласіпедаў… Велапрабег, прысвечаны Святу працы, адбыўся 1 мая ў Глуску. Мерапрыемства раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі БРСМ стала традыцыйным для глушчан, сёлета яго падтрымалі каля двухсот велааматараў. Сярод прыхільнікаў здаровага ладу жыцця — дашкаляты і школьнікі, моладзь, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, пенсіянеры, ветэраны працы. А палове дванаццатай гадзіны дня веласіпедысты, сярод якіх былі не толькі жыхары, але і госці раёна, пачалі запаўняць бульвар Грахоўскага. Ва ўсіх, ад малога да вялікага, — святочны настрой і ўсмешкі на тварах. Уразіла тое, што ўдзельнікі адказна падышлі да велапрабегу: прыехалі цэлымі сем’ямі, дэталёва прадумалі спартыўны вобраз, упрыгожылі сваіх двухколавых сябраў флажкамі, паветранымі шарамі, рознакаляровымі стужкамі і кветкамі. Дарэчы, для ўсяго гэтага былі свае падставы: у гэтым годзе можна было не толькі дружна пракаціцца па любімых вуліцах райцэнтра, але і пазмагацца за прызы ў некалькіх намінацыях.

Пасля інструктажу па тэхніцы бяспекі каля будынка ваенкамата быў дадзены старт, і вялікая велакалона ў суправаджэнні машын Дзяржаўтаінспекцыі і хуткай дапамогі адправілася па вызначаным 6-кіламетровым маршруце. Праз некаторы час веласіпедысты з пазітыўным і бадзёрым настроем фінішавалі. Ніхто з іх не лічыў секунды і не ставіў мэту бліснуць спартыўнымі магчымасцямі, некаторыя ўдзельнікі пасля прызналіся, што галоўным для іх было атрымаць сваю порцыю бадзёрасці і выдатны настрой. Магчыма, па гэтай прычыне многія з іх пасля фінішу не спяшаліся разыходзіцца, а засталіся, каб паўдзельнічаць у конкурсе. Журы ў складзе старшыні райаб’яднання прафсаюзаў Аляксандра Леўчанкі, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глускага райвыканкама Алены Самуйлік і дырэктара раённага музея Наталлі Акуліч выбірала самую стыльную веласям’ю, самую крэатыўную велаледзі, рэтравеласіпед, самага сталага і самага юнага ўдзельніка велапрабегу.

Сярод 15 сямей-удзельніц у конкурсе перамогу ў намінацыі “Тата, мама, я — здаровая веласям’я” атрымала сям’я Дзмітрыя і Аксаны Сокал, якія асабліва выдзяляліся на фоне іншых адзіным стылёвым вобразам. Лепшай ледзі на веласіпедзе сярод 11 прэтэндэнтак стала Аксана Смушкова, яна найбольш крэатыўна, на думку журы, упрыгожыла свой ровар і даказала, што круціць педалі можна не толькі ў спартыўным адзенні, але і ў сукенцы. У намінацыі “Рэтравеласіпед” адзначылі адразу двух велааматараў — Юрыя Шуманскага, яго веласіпед 1974 года выпуска, і Ірыну Ёшчык, год выпуска яе транспартнага сродка — 1978. Самым сталым веласіпедыстам быў прызнаны прыхільнік актыўнага і здаровага ладу жыцця ветэран працы Іван Мікалаевіч Глаз, адзначылі таксама і самую юную ўдзельніцу велапрабегу. Пераможцы конкурсу атрымалі сувеніры ад раённага аб’яднання прафсаюзаў, а таксама білеты для бясплатнага наведвання глускага музея.

Акрамя велапрабегу, 1 мая глушчан і гасцей раёна чакала яшчэ шмат чаго цікавага: разнастайныя атракцыёны для дзяцей, конкурс малюнкаў на асфальце і канцэрт для малых і дарослых падрыхтаваў раённы Дом культуры. Карацей кажучы, адсвяткавалі Першамай як мае быць — ярка, весела і бадзёра.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Больш фота глядзіце тут

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бадзёры настрой, спартыўны азарт, безліч веласіпедаў… Велапрабег, прысвечаны Святу працы, адбыўся 1 мая ў Глуску. Мерапрыемства раённага аб’яднання прафсаюзаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика