АБФФ засчитала «Першаму рэгiёну» техническое поражение. Клуб просил перенести игру со «Стэнлес», так как не видит смысла играть без зрителей
28.08.2020 19:47
—
Новости Спорта
|
Состоялось заседание КДК и по этическим вопросам АБФФ. По итогам заседания стало известно, что команде второй лиги «Першы рэгiён» засчитано техническое поражение в матче с «Стэнлес» согласно статье 80 КДК, сообщается в Напомним, 21 августа команда «Першы рэгiён» Клуб также отметил, что просил федерацию о переносе матча. Ранее АБФФ Текст заявления: «Вітаем, сябры! Большасцю галасоў гульцоў каманды мы прынялі рашэнне пра тое, што не можам праводзіць хатнія матчы без гледачоў. Яно абумоўлена тым, што мы шануем нашых хай і нешматлікіх, але адданых заўзятараў – тых, хто набыў сезонныя абанементы, родных і сяброў гульцоў, дзяцей, якія займаюцца ў нашай роднай спартовай школе, на стадыёне якой, мы праводзім гульні. Многія з іх наведвалі гульні нават у цяжкі час асноўнага змагання з каронавірусам у краіне, таму цяпер мы не маем маральнага права не выступіць супраць правядзення матчаў без гледачоў. Таксама гэта прымусіць нас вярнуць сродкі ад продажу абанементаў, што стане яшчэ і вялікім эканамічным ударам па дзейнасці клуба. У той жа час, нягледзячы на фінансавыя і кадравыя праблемы, мы не адмаўляемся ад працягу змагання ў чэмпіянаце РБ, таму ў лісце адпраўленым у АБФФ, мы просім пра перанос хатняга матча супраць «Стэнлес» Пінск на пазнейшы тэрмін, калі будзе знята забарона на наведванне матчаў заўзятарамі. Спадзяёмся на разуменне з боку кіраўніцтва федэрацыі футбола. P.S. Таксама многія нас просяць пазначыць нашу пазіцыю на тэму сітуацыі ў краіне. У нашай камандзе ёсць прадстаўнікі розных прафесій і сярод нас розныя пагляды на дадзенае пытанне. Кожную думку мы шануем, таму менавіта ад імя клуба не было ніякіх заяў. Але ўсе мы: – максімальна асуджаем гвалт у адносінах да пратэстоўцаў і зняволеных, а таксама: тых, хто фальсіфікаваў вынікі выбараў і перашкаджаў працы незалежных назіральнікаў, тых, хто прымушаў аддаваць свае галасы за якога-небудзь кандыдата, тых, хто перакручваў сітуацыю ў краіне ў СМІ. – далучаемся да патрабаванняў аб вызваленні палітвязняў і правядзення выбараў з празрыстай сістэмай падліку галасоў і рэформаў. Таксама мы прыносім свае спачуванні ў адрас родных загінуўшых падчас сутыкненняў і жадаем найхуткага адужання кожнаму пацярпеламу. Ніводнае крэсла не варта хоць аднаго пацярпелага беларуса!» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Состоялось заседание КДК и по этическим вопросам АБФФ.
|
|