Свой першы візіт Януковіч здзейсніць у Брусэль, і толькі потым у Маскву
23.02.2010 11:43
—
Новости Мира
|
Першы замежны візіт у статусе прэзідэнта Украіны Віктар Януковіч зробіць у Брусэль. Візіт запланаваны на 1 сакавіка, і еўрапейскія лідэры ўжо пацвердзілі сваю згоду на сустрэчу з новым кіраўніком ўкраінскай дзяржавы. Пра тое, што дата і папярэдняя праграма візіту Януковіча ў Брусэль ўзгодненыя, пацвердзілі 22 лютага адразу некалькі крыніц ў структурах ЕС. Януковіч мае сустрэцца з прэзідэнтам ЕС Херманам ван Рампеем, прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу і прэзідэнтам Еўрапарламента Ежы Бузекам. Аднак афіцыйна аб паездцы Януковіча будзе абвешчана толькі пасля яго інаўгурацыі — да прывядзення Януковіча да прысягі ў Брусэлі не могуць называць яго паўнамоцным прэзідэнтам і гарантаваць яму сустрэчы такога высокага ўзроўню. Але неафіцыйную згоду на сустрэчу з украінскім лідэрам пацвердзілі усе вышэйзгаданыя еўрапейскія чыноўнікі. Візіт новага ўкраінскага прэзідэнта ў Маскву адбудзецца пасля паездкі ў Брусэль — у першай дэкадзе сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы замежны візіт у статусе прэзідэнта Украіны Віктар Януковіч зробіць у Брусэль.Візіт запланаваны на 1 сакавіка, і еўрапейскія лідэры ўжо пацвердзілі сваю...
|
|