Польшча перад выбарам. 21.by

Польшча перад выбарам

16.06.2010 15:45 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фотоУ бліжэйшыя выхадныя ў Польшчы адбудзецца першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, у якіх галоўныя кандыдаты на перамогу гэта выканаўца абавязкаў прэзыдэнта, спікер сейму Браніслаў Камароўскі ды лідэр апазыцыйнай партыі “Права і справядлівасць”, брат загінуўшага прэзыдэнта Леха Качынскага – Яраслаў Качынскі.

48% - на такую колькасць галасоў выбарцаў можа разлічваць Браніслаў Камароўскі паводле вынікаў апошніх апытанняў. Такім чынам, каб перамагчы ў першым туры, спікеру сейму не хапае зусім няшмат. Камароўскі, зрэшты як і іншыя лідэры кампаніі, сустракаецца з выбарцамі па ўсёй краіне:

“Я разам з вамі, каб разам думаць пра Польшчу, што трэба зрабіць, каб нашая краіна ішла простай дарогай да поспеху”

Учора Камароўскага падтрымаў папулярны палітык з Падляшша, былы прэм’ер і міністр замежных спраў ва ўрадах посткамуністаў Уладзімеж Цімашэвіч:

“Шмат хто чакаў, што і я буду балатавацца, і я за гэта ўдзячны. Звяртаюся да ўсіх і асабліва да маіх прыхільнікаў - у бліжэйшую нядзелю я аддам свой голас за спадара Браніслава Камароўскага”

Падтрымка Цімашэвічам Камароўскага – гэта ўдар па кандыдаце ад левых сілаў Гжэгажы Напяральскім, які на гэты момант у перадвыбарчых рэйтынгах займае трэцяе мейсца з падтрымкай прыкладна кожнага дзясятага выбарцы.

Між тым галоўны канкурэнт Браніслава Камароўскага Яраслаў Качынскі цягам сёлетняй, перадусім кароткай кампаніі, якая адбываецца ў ценю смаленскай трагедыі, паволі, але амаль увесь час набірае папулярнасць – цяпер за яго гатовыя галасаваць 34% палякаў:

“Я заклікаю да таго, каб гэта была сур’ёзная выбарчая кампанія, каб пэрыяд польска-польскай вайны, які цягнецца ўжо некалькі гадоў, у тым ліку гэта тычыцца і непрымальнай лексыкі, якую палітыкі выкарыстоўваюць у спрэчках, скончыўся”.

Варта адзначыць, што і Браніслаў Камароўскі і Яраслаў Качынскі – гэта палітыкі, якія неабыякавыя да беларускай справы. Прыкладам, за часоў прэм’ерства Качынскага быў створаны спадарожнікавы тэлеканал Белсат.

Акрамя Камароўскага, Качынскага і Напяральскага на найвышэйшую пасаду ў дзяржаве балатуюцца яшчэ сямёра кандыдатаў. Сярод іх былы прэм’ер, а цяперашні віцэ-прэм’ер ва ўрадзе Туска Вальдэмар Паўляк, былы віцэ-прэм’ер кабінэту Яраслава Качынскага Анджэй Лепер, былы міністр замежных спраў Анджэй Аляхоўскі, аднак іх падтрымліваюць 1-2% выбарцаў.

Вальдэмар Паўляк, аднак, не губляе аптымізму:

“Ужо каторы раз спрабую знайсці журналіста, каб паспрачацца: калі мой вынік будзе ніжэйшы, чым вынікі апытанняў – я аддаю свой заробак на карысць ахвяраў паводкі, але калі вышэйшы – то вы гэтак зробіце”, - кажа Паўляк.

Ахвотных сярод журналістаў, аднак, пакуль не знайшлося.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
48% - на такую колькасьць галасоў выбарцаў можа разлічваць Браніслаў Камароўскі паводле вынікаў апошніх апытанняў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика