Ісландыя хоча купіць у Беларусі Су-27 для трэніровак ВПС НАТА
31.08.2010 10:48
—
Новости Мира
|
Агульная сума кантракта складзе $1,5 млрд. Ісландская авіябаза Кефлавік, былы апорны пункт НАТО ў перыяд халоднай вайны, рыхтуецца прыняць дзве эскадрыллі расійскіх Урад Ісландыі вядзе перамовы аб здачы базы ў арэнду прыватнай кампаніі, якая плануе ператварыць яе ў трэніровачны цэнтр для замежных ВПС. Для гэтага, як заяўляюць прадстаўнікі кампаніі, у Беларусі будуць закупленыя расійскія знішчальнікі на агульную суму $1,5 млрд.Пастаўшчыком павінен выступіць «Белтэхэкспарт»; першая пастаўка чакаецца ўжо ў кастрычніку. Як паведамляе FT, кампанія ўжо падпісала кантракты на правядзенне лётных трэніровак з выкарыстаннем расійскіх самалётаў з ВПС пяці дзяржаваў. Якіх — не ўдакладняецца. Таксама гаворыцца, што на дадзены момант ужо падпісаны кантракт аб набыцці 15 самалётаў і разглядаецца магчымасць закупкі яшчэ 18 машын. Паводле інфармацыі, прадстаўленай урадавай крыніцай, ісландскі ўрад ухваляе гэтую ініцыятыву прыватнай кампаніі і сур’ёзна гатовы разгледзець магчымасць яе акрэдытацыі. Аднак, як заяўляе крыніца, Ісландыя пракансультуецца з партнёрамі па НАТА, перш чым прыме канчатковае рашэнне. Тым не менш, «Белтэхэкспарт» адмаўляе заключэнне пагаднення з ісландскай кампаніяй, хоць, як піша FT, раней паведамляў адваротнае.«Расабаронэкспарт» заяўляе, што не мае да гэтай угоды ніякага дачынення. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агульная сума кантракта складзе $1,5 млрд. |
|