Вацлаў Гавэл: Дайце Нобэля аўтару кітайскай
21.09.2010 16:53
—
Новости Мира
|
Былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл заклікае Камітэт Нобэлеўскай прэміі міру прысудзіць сёлетнюю прэмію кітайскаму пісьменьніку і дысыдэнту Лю Сяабо. Ліст з гэтым заклікам, падпісаны Гавэлам ды двума іншымі падпісантамі чэхаславацкай «Хартыі 77», праваабаронцам Данай Немцавай і «Мы ніколі не падумалі б, што наш кароткі маніфэст адгукнецца рэхам у Кітаі праз 30 гадоў», — пішуць Гавэл, Немцава і Малы. — «У сьнежні 2008 г. група 303 кітайскіх актывістаў, юрыстаў, інтэлектуалаў, навукоўцаў, адстаўных дзяржаўных службоўцаў, работнікаў і сялянаў выступіла з уласным маніфэстам пад назвай „Хартыя 08“, дамагаючыся канстытуцыйнага ўраду, пашаны для правоў чалавека ды іншых дэмакратычных рэформаў. Ён быў апублікаваны на Галоўным аўтарам «Хартыі 08» быў Лю Сяабо, які раней адседзеў 5 гадоў у турме за падтрымку антыўрадавых пратэстаў на пляцы Цяньаньмэнь у Пэкіне ў 1989. За распаўсюджваньне «Хартыі 08» кітайскія ўлады арыштавалі Лю Сяабо ў чэрвені летась, а ў сьнежні засудзілі яго на 11 гадоў турмы. Дысыдэнт адбывае гэтае пакараньне ў турме на поўначы краіны, далёка ад Пэкіну, дзе засталася ягоная жонка і сябры. «Мы просім Нобэлеўскі камітэт уганараваць больш чым два дзесяцігодзьдзі нязломнага і мірнага змаганьня Лю Сяабо за рэформы і ўчыніць яго першым кітайскім атрымальнікам гэтай прэстыжнай прэміі. Зрабіўшы так, Нобэлеўскі камітэт падаў бы сыгнал як самому Лю, так і кітайскаму ўраду, што шмат людзей у Кітаі і па ўсім зямным шары салідарызуюцца зь ім і зь ягонай непахіснай верай у свабоду і правы чалавека для аднаго мільярда трохсот мільёнаў кітайцаў», — заканчваюць свой заклік Гавэл, Немцава і Малы. Нобэлеўская прэмія міру прысуджаецца адмысловым камітэтам, утвораным нарвэскім парлямэнтам, і ўручаецца кожны год 10 сьнежня (дзень сьмерці Альфрэда Нобэля, фундатара прэміі) у ратушы ў Осла, у прысутнасьці караля Нарвэгіі. Самога Вацлава Гавэла шмат гадоў лічаць адным з самых моцных кандыдатаў на Нобэлеўскую прэмію міру. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл заклікае Камітэт Нобэлеўскай прэміі міру прысудзіць сёлетнюю прэмію кітайскаму пісьменьніку і дысыдэнту Лю Сяабо. Ліст...
|
|