Канцлер Германіі спадзяецца на хуткае падпісанне пагаднення паміж ЕС і Расіяй. 21.by

Канцлер Германіі спадзяецца на хуткае падпісанне пагаднення паміж ЕС і Расіяй

19.10.2010 16:53 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Германія спадзяецца, што новае базавае пагадненне Расіі і ЕС будзе падпісанае як мага хутчэй, паведаміла канцлер ФРГ Ангела Меркель у французскім горадзе Давіль 19 кастрычніка.

«Мы хочам, каб новае пагадненне паміж Расіяй і ЕС было як мага хутчэй падпісанае», — цытуе Меркель РІА Новости.

Яна дадала, што «мы павінны паскорыць перамовы, канешне, там адыгрывае ролю і тэма віз, і іншыя тэмы, але нам трэба новае сучаснае пагадненне».

«Германія, Францыя і Расія разам працуюць над тым, каб перамовы былі завершаныя хутка», — падсумавала германскі канцлер.

Некалькі гадоў таму дзеянне базавага пагаднення Расіі і ЕС аб партнёрстве і супрацоўніцтве закончылася. Бакі прынялі рашэнне працягнуць дакумент аўтаматычна. З тых пор ЕС і Расія вядуць перамовы па падрыхтоўцы новага пагаднення. Бакі дамовіліся аб тым, што новы дакумент павінен адлюстроўваць у поўнай меры супрацоўніцтва Масквы і Бруселя і ахопліваць усе бакі гэтага супрацоўніцтва.

Сваю пазіцыю наконт пагаднення Расіі і ЕС Ангела Меркель прадставіла па выніках трохбаковых перамоў у Давіле з лідарамі Расіі і Францыі Дзмітрыем Мядзведзевым і Нікаля Сарказі.

Сёння ў Давіле лідары трох краін прынялі сумесную заяву, у якой выказалі надзею на тое, што прагрэс у пытанні аб бязвізавым рэжыме для расіян будзе дасягнуты падчас снежаньскага саміта РФ — ЕС.

Акрамя таго, бакі на сустрэчы заклікалі Іран выканаць патрабаванні Савета бяспекі ААН і савета кіраўнікоў МАГАТЭ.

Як перадае агенцтва Рэйтэр са спасылкай на «крыніцу, блізкую да ўдзельнікаў», на перамовах, асноўнай тэмай якіх былі пытанні бяспекі, Расія таксама выказала жаданне ўзяць удзел у стварэнні сістэмы супрацьракетнай абароны (СРА), якая падтрымліваецца НАТО, а таксама ў лістападаўскім саміце НАТО. Згодна з крыніцай Рэйтэр, саміт НАТО, запланаваны на 19–20 лістапада ў Лісабоне, прэзідэнт Расіі наведае асабіста.

Раней Масква рэзка крытыкавала планы ЗША па размяшчэнні элементаў сістэмы СРА ў Еўропе, называючы іх пагрозай нацыянальнай

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Германія спадзяецца, што новае базавае пагадненне Расіі і ЕС будзе падпісанае як мага хутчэй, паведаміла канцлер ФРГ Ангела Меркель у французскім горадзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика