Колькасць ахвяраў палявання на «ведзьмаў» на Гаіці ўзрасла да 45 чалавек. 21.by

Колькасць ахвяраў палявання на «ведзьмаў» на Гаіці ўзрасла да 45 чалавек

23.12.2010 13:24 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле апошніх дадзеных, ахвярамі эпідэміі халеры, што лютуе на Гаіці з сярэдзіны кастрычніка, сталі больш за 2,5 тыс. чалавек,

паведаміў прадстаўнік міністэрства аховы здароўя Гаіці,

узрасла таксама колькасць ахвяраў самасуду, бо мясцовыя жыхары пачалі пераследаваць «ведзьмаў» і «ведзьмакоў» — за апошнія тыдні загінула ўжо як мінімум 45 чалавек.

Па словах паліцыянтаў, чуткі аб дзеянні чорнай магіі пачалі распаўсюджвацца ў дэпартаменце Гранд-Анс, дзе выпадкі халеры былі зафіксаваныя параўнальна нядаўна. Людзі, якія практыкуюць культ вуду, быццам бы зрабілі «чароўны парашок для распаўсюджання інфекцыі», і ў адплату іх шукалі і забівалі.

«Толькі ў дэпартаменце Гранд-Анс мы налічылі 40 забітых», — сказаў прадстаўнік міністэрства сувязі Маісе Фрыц Івенс. Паводле яго словаў, яшчэ пяць «народных лекараў» было забіта ў іншых рэгіёнах краіны. Людзей закідвалі камянямі або секлі мачэтэ, а затым іх целы спальвалі на вуліцах, паведаміў прадстаўнік паліцыі, які праводзіць расследаванне фактаў лінчавання.

Падзяліцца навіной: 
gazeta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошніх дадзеных, ахвярамі эпідэміі халеры, што лютуе на Гаіці з сярэдзіны кастрычніка, сталі больш за 2,5 тыс. чалавек, паведаміў прадстаўнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика