21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусі раскрыты сцэнарый сілавога захопу ўлады радыкальнай апазіцыяй

25.08.2009 21:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алег ЛIЦКЕВIЧ, БЕЛТА

Камiтэт дзяржбяспекi Беларусi раскрыў сцэнарый сiлавога захопу ўлады, якi планавала ажыццявiць радыкальная апазiцыя 19 — 20 сакавiка пасля прэзiдэнцкiх выбараў. Аб гэтым паведамiў 1 сакавiка на прэс-канферэнцыi ў Мiнску старшыня КДБ Сцяпан СУХАРЭНКА.

Паводле яго слоў, апазiцыя планавала вечарам 19 сакавiка пасля абвяшчэння вынiкаў выбараў аб’явiць аб iх фальсiфiкацыi. «Пунктам адлiку павiнна была стаць правакацыйная заява кiраўнiкоў незарэгiстраванай няўрадавай арганiзацыi «Партнёрства», якая быццам бы ажыццяўляла паралельнае назiранне за выбарамi», — паведамiў Сцяпан Сухарэнка. Пры гэтым «Партнёрства» мела намер прад’явiць фальшывыя пратаколы экзiт-полаў (апытанняў выбаршчыкаў на выхадзе з выбарчых участкаў). Гэтыя пратаколы былi канфiскаваны пры затрыманнi чатырох кiраўнiкоў арганiзацыi. У iх, паводле iнфармацыi старшынi КДБ, названы лiчбы падтрымкi выбаршчыкаў: за аднаго з кiраўнiкоў апазiцыi — 53,7 працэнта, за Аляксандра Лукашэнку — 41,3 працэнта, за астатнiх кандыдатаў — 5 працэнтаў.

Сцяпан Сухарэнка праiнфармаваў, што сцэнарый апазiцыi прадугледжваў сабраць у цэнтры Мiнска некалькi тысяч чалавек. У разгар мiтынгу ў натоўпе планавалася ўзарваць выбуховыя ўстройствы. «З’яўленне крывi i ахвяр развязвае рукi арганiзатарам акцыi пратэсту, пасля чаго пачынаецца захоп будынкаў органаў улады, вакзалаў, перакрываюцца чыгуначныя пуцi з мэтай поўнага спынення функцыянавання дзяржавы», — заявiў ён. У якасцi выканальнiкаў прадугледжвалася задзейнiчаць прадстаўнiкоў некаторых беларускiх няўрадавых арганiзацый i баевiкоў з Грузii, Украiны, краiн былой Югаславii.

У адносiнах да затрыманых кiраўнiкоў арганiзацыi «Партнёрства» ўзбуджана крымiнальная справа па артыкулу 193 Крымiнальнага кодэкса. «Незарэгiстраваныя арганiзацыi ў Беларусi пайшлi ў глыбокае падполле i дзейнiчаюць даволi прафесiянальна, таму што многiя iх удзельнiкi прайшлi падрыхтоўку за мяжой. Напрыклад, у канфiскаваных камп’ютарах лiдараў «Партнёрства» ўся iнфармацыя закадзiравана i зашыфравана», — сказаў Сцяпан Сухарэнка.

Акрамя таго, у офiсах арганiзацыi канфiскавана 100 сотавых тэлефонаў з лiтоўскiмi SIM-карткамi i некалькi дзесяткаў тысяч долараў. На прэс-канферэнцыi журналiстам былi прадэманстраваны таксама канфiскаваныя пры вобысках лiтаратура, ноўтбукi, пячаткi i газавы пiсталет. Прадэманстраваны фрагмент вiдэазапiсу допыту каардынатара «Партнёрства» па Мiнску Цiмафея Дранчука, у якiм iшла размова аб замежным фiнансаваннi дзейнасцi кароткатэрмiновых i доўгатэрмiновых наглядальнiкаў за прэзiдэнцкiмi выбарамi.

Сцяпан Сухарэнка адзначыў, што фiнансаванне «Партнёрства» ажыццяўлялася праз рэгiянальнае аддзяленне так званага Нацыянальнага дэмакратычнага iнстытута пры ўдзеле грамадзянiна ЗША Дэвiда Гамiльтана. Паводле слоў старшынi КДБ, на гэту дзейнасць у 2006 годзе ЗША выдзелiлi $12 млн.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб выбуховых устройствах, якiя планавалася прымянiць у ходзе запланаванай акцыi, старшыня КДБ сказаў: «Не думаю, што пасля таго, як мы агучылi гэта, яны пойдуць на такi крок. Тым не менш, сiтуацыю будзем адсочваць, i ў выпадку, калi яны рызыкнуць гэта зрабiць, мы знойдзем выбуховыя ўстройствы», — сказаў Сцяпан Сухарэнка.

«Вядомыя i арганiзатары, i выканаўцы. У выпадку спроб некаторых асоб пачаць рэалiзацыю гэтага сцэнарыя яны ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам будуць затрыманы i прыцягнуты да крымiнальнай адказнасцi», — папярэдзiў старшыня КДБ.

Намеснiк генеральнага пракурора Беларусi Мiкалай Купрыянаў, якi прыняў удзел у прэс-канферэнцыi, таксама нагадаў аб крымiнальнай адказнасцi за арганiзацыю i падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскi парадак, а таксама за ўдзел у масавых беспарадках.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камiтэт дзяржбяспекi Беларусi раскрыў сцэнарый сiлавога захопу ўлады, якi планавала ажыццявiць радыкальная апазiцыя 19 — 20 сакавiка пасля прэзiдэнцкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика