21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пасляваеннае заданне — нарадзіць тры сыны

26.08.2009 12:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасляваеннае заданне — нарадзіць тры сыны

Яны пазнаёмiлiся выпадкова. У 1945 годзе. Ён дэмабiлiзаваўся i паехаў дадому. А яна сустракала сяброўку, якая таксама вярталася ў Беларусь. Ён чакаў цягнiк. І яна чакала цягнiк. Яны селi побач. I разгаварылiся. Так i пазнаёмiлiся. I ён папрасiў яе тэлефон. I паехаў далей. Дадому. У Чэрыкаўскi раён. А яна засталася ў Мiнску. У Чэрыкаве ён нiкога не застаў — усё было разбурана i родзiчаў жывых не засталося. Прыехаў у Мiнск у партыйную школу. I... знайшоў яе. Так яны i жывуць разам — Вольга Паўлаўна i Кузьма Васiльевiч Лягчылавы.

У кожнага з iх розны лёс. Кузьма Васiльевiч вайну сустрэў у Саратаўскай вобласцi, у авiяцыйным вучылiшчы. А потым яго накiравалi ў Харкаўскае авiяцыйнае вучылiшча стралкоў-бамбардзiраў, дзе ён служыў механiкам i па 1945 год рыхтаваў кадры для фронту.

Вольга Паўлаўна — былая наша супрацоўнiца, да вайны яна працавала ў "Звяздзе" сакратаром аддзела лiстоў. Потым — у апараце ЦК КПБ. З пачаткам вайны яна разам з эвакуяванымi важнымi дакументамi паехала ў Куйбышаў. Там працавала на авiяцыйным заводзе, але ўвесь час хацела пайсцi на фронт. Яе не адпускалi, а толькi праз год Панамарэнка выклiкаў яе тэлеграмай для закiду ў тыл ворага. Вольгу Паўлаўну рыхтавалi ў спецшколе ў Маскве, але ў тыл так i не закiнулi — пакiнулi сакратаром ваеннага аддзела ЦК у Маскве. Даводзiлася ёй таксама i ахоўваць склады пад Масквой, i дапамагаць параненым у шпiталях.

Вольга Паўлаўна расказала, што ёй Кузьма Васiльевiч даў калiсьцi заданне — каб было тры сыны. Бо столькi братоў загiнула падчас вайны ў Кузьмы Васiльевiча. Хоць i цяжка было ў пасляваенныя часы, але як было заказана, так i атрымалася. Рэдакцыя "Звязды" вiншуе Вольгу Паўлаўну i Кузьму Васiльевiча Лягчылавых з Днём Перамогi i зычыць перш за ўсе моцнага здароўя, i, безумоўна, нiзка кланяемся вам, дарагiя вэтэраны.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны пазнаёмiлiся выпадкова. У 1945 годзе. Ён дэмабiлiзаваўся i паехаў дадому. А яна сустракала сяброўку, якая таксама вярталася ў Беларусь. Ён чакаў ц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика