У “Звянячах” пачынаецца стойлавы перыяд. 21.by

У “Звянячах” пачынаецца стойлавы перыяд

20.10.2017 16:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Адыходзяць апошнія дні, калі на дрэвах і палях можна ўбачыць рэшткі зеляніны, а на пашах заўважыць жывёлу. Хутка ўсе статкі прадпрыемстваў і асабістыя каровы насельніцтва канчаткова пяройдуць на стойлавае ўтрыманне.

Па стане на панядзелак, 16 кастрычніка, у ААТ “Звянячы” некаторыя памяшканні ўжо былі гатовы да пастаноўкі жывёлы на зіму, у некаторых вяліся работы.

— Вокны зацягнутыя плёнкай, вароты ў парадку, усё да зімы гатова, — расказаў даглядчык жывёлы на ферме ў Ляўкове Уладзімір Руць (на здымку). — Пакуль што тут утрымліваюцца бычкі, але з дня на дзень перавядзём іх на комплекс у Вялікае Высокае, а сюды прыгонім дойны статак, які цяпер выпасаецца каля Звянячаў, паміж мехдваром і чыгункаю.

У той жа дзень на комплексе займаўся рамонтам металічнай агароджы ў кароўніку зваршчык — наняты прыватнік.

— Часу ўжо застаецца няшмат, зацягваць з правядзеннем работ няма куды, але ў тэрмін укладуся, усё, што патрэбна зрабіць на гэтым аб’екце, паспею, — падзяліўся работнік сваім бачаннем сітуацыі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адыходзяць апошнія дні, калі на дрэвах і палях можна ўбачыць рэшткі зеляніны, а на пашах заўважыць жывёлу. Хутка ўсе статкі прадпрыемстваў і асабістыя каровы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика