Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!. 21.by

Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!

13.06.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4009.jpg

 Любоў да сваёй радзімы мае розныя праявы.  Можна адшукаць яе ў песнях, вершах, а найперш яна жыве ў бадзёрых гуках гармоніка, у вясёлых прыпеўках, у традыцыях народа. Напачатку лета ў сёмы раз у вёсцы Парэчча Пінскага раёна ладзілася абласное свята-конкурс “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!” і абласное свята сямейнай творчасці “Пад дахам дома твайго”. 

Толькі ў сёмы – бо конкурс праводзіцца адзін раз у тры гады. Заснавальнікам яго з’яўляюцца Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, ДУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”, Пінскі райвыканкам. У гэтым свяце-конкурсе прымалі ўдзел і прадстаўнікі нашага раёна. Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны ўзорны інструментальны ансамбль “Забавушка” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Івацэвічы” (мастацкі кіраўнік Алег Зыбайла) за развіццё народнага мастацтва, а прыпевачніца Любоў Дзягцярык з Гортальскага СДК у абласным свяце-конкурсе “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!” – граматай за ўдзел. 

– Сапраўдная творчасць не страчвае сваёй сілы і актуальнасці і сёння, – упэўнены мастацкі кіраўнік “Забавушкі” Алег Зыбайла. – І хоць з кожным годам складаней зацікавіць дзяцей народным мастацтвам, бо бацькі найперш перавагу аддаюць заняткам, якія будуць умацоўваць здароўе іх дзяцей, нашы дзеці становяцца здаровымі душой. Музыка – гэта не гурток, з ёю людзі не нараджаюцца, а ўпэўніць, прывіць любоў да роднай музыкі і развіваць дзіцячыя памкненні да цудоўнага – наша задача. Пасля ўдзелу ў такіх конкурсах і бацькі, і дзеці становяцца іншымі – яны адчуваюць сябе адзіным калектывам.

Ансамблю шэсць гадоў, сёлета яго ўдзельнікі, а гэта 12 хлопчыкаў і дзяўчынак разам з кіраўніком і Людмілай Барысаўнай Зыбайла, пацвер-дзілі званне “ўзорны”. Месяц назад калектыў вярнуўся з адкрытага рэгіянальнага конкурсу “Музычны калейдаскоп”, які праходзіў у Пружанах, з Дып-
ломам першай ступені. У рэпертуары ансамбля як народныя песні, так і класічныя інструментальныя творы, беларускія, украінскія, рускія песні і музычныя кампазіцыі іншых народаў. Яго сённяшнія ўдзельнікі: Насця Пастаялка – баян, Вольга Церашонак – домра (яна ж і салістка), Вераніка Філюціч – домра, Вольга Мінюк – клавішныя, Аляксандра Шарапава – бубен, Дзмітрый Балюк – барабан, Аляксандра Шыпалава – званочак, Аліна Канановіч – гітара, Максім Канановіч – бас-гітара, Кацярына Кот – баян.

– Без калектыўнага мышлення нельга добра выступіць, – упэўнівае Алег Іванавіч. – Мы вучымся слухаць не толькі музыку, а і адзін аднаго, вучымся саступаць адзін аднаму, спачуваць і радавацца адзін за аднаго…
Сціплыя словы, але як глыбока яны гучаць: “радавацца адзін за аднаго, чуць адзін аднаго…” У жыцці кожнага з гэтых дзяцей гэта будзе скарбам, каштоўнасцю, якой яны падзеляцца з іншымі дзецьмі і людзьмі ў дарослым жыцці.  І ў хвіліны, калі будзе здавацца, што маўчаць усе галасы, загаворыць муза ў іх сэрцах і прарвецца ў свет і напоўніць яго радаснымі звонкімі нотамі. Згаджуся, сапраўдная творчасць не 
памрэ.

Ох,  і дала жару на фестывалі  Любоў Дзягцярык са сваімі аўтарскімі прыпеўкамі і  камандай музычнага суправаджэння.  Вось таму нашу “Гарталянку” пазнаюць па  асаблівых рысах песеннага майстэрства  не толькі ў раёне, але  і  ў вобласці. Нездарма ж прыязджалі  здымаць  этнаграфічную праграму “Наперад у мінулае” ў Горталь і Соміна.   Карацей, наша “Гарталянка” – гэта наша родная песня.  І мы вельмі ўдзячны ім за тыя ўсмешкі і тыя слёзы радасці, якія яны нам дораць.

Колькі слоў хочацца сказаць і пра абласное свята-конкурс “Пад дахам дома твайго”. Яно таксама праводзіцца адзін раз у тры гады. Мэта яго – павышэнне сацыяльнага статуса, ролі і значымасці сям’і ў грамадстве, узнаўленне і пераемнасць лепшых нацыянальных сямейных і мастацкіх традыцый, развіццё сямейнай творчасці. І тое, што, здавалася, аджыло і павінна сысці ў нябыт, сёння расквечваецца новымі фарбамі, і гля-дзіш, паціху стане набіраць новую сілу і моц.

У абласным свяце сямейнай творчасці “Пад дахам дома твайго” Дыпломам другой ступені ўзнагароджана сям’я Варанковых-Мігно з Аброўскага ЦКіНТ, якая здзівіла аброўскім караваем, а Дыпломам трэцяй ступені – сямейны калектыў Любішчыцкага СДК у складзе Святланы Ятчэні, Святланы Каляды і Галіны Саладухі, якія ўдала выступілі з інсцэніроўкай па творы Г. Уласенка “Знайсці вярблюда”. Граматай за
ўдзел у свяце ўзнагароджана сям’я Казімірчык з Квасевіцкага СДК. Сям’я з дзвюх нявестак Алы Віктараўны, Наталлі Мікалаеўны і свекрыві Сцепаніды Іванаўны Казімірчык прыгатавалі кныш (страву з тварагом), блінцы капусныя, вергуны і пампухі з каралікамі – усё па рэцэптах свекрыві. 

Хочацца адзначыць, што гэтыя цудоўныя жанчыны не толькі сваячкі, а яшчэ  і ўдзельніцы аматарскага аб’яднання “Мініяцюра”.  Нецярпліва  чакала  іх дамоў  Святлана Шыдлоўская, таксама ўдзельніца   цудоўнага калектыва.  Яшчэ  не прайшло  і паўтара месяца з таго часу, як  удзельніцы
“Мініяцюры” прывезлі з абласнога фестывалю народнай творчасці “Не стареют душой ветераны” Дыплом  другой ступені.  Дэвіз удзельніц  калектыву: “Юмор – это спасательный круг на волнах жизни”. І таму яны -  авангардныя,  актыўныя, творчыя,  захопленыя ідэяй творчасці,  для якіх пад сілу  ўвасабленне розных прыёмаў тэатралізацыі: ад пантамімы да класічнага твора. І кожная з іх - аўтар, кожная з іх – талент,  а  аб’ядноўвае іх любоў  да гледача і тэатра.

Далучэнне чалавека да свету цудоўнага, вяртанне да каранёў, захаванне спадчыны – гэтыя задачы сёння, як ніколі, актуальныя. І дзякуй Богу, людзі, у якіх гарыць душа, не перавяліся на нашай зямлі.
Валянціна БОБРЫК.
Фота з архіва калектыву. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Напачатку лета ў сёмы раз у вёсцы Парэчча Пінскага раёна ладзілася абласное свята-конкурс “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!” і абласное свята сямейнай творчасці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика