Працаўнікі ферм па вытворчасці малака выходзяць на фініш года. 21.by

Працаўнікі ферм па вытворчасці малака выходзяць на фініш года

14.11.2018 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не для ўсіх сельгаспрадпрыемстваў ён складваецца паспяхова. Але ў цэлым малочная галіна рэгіёна паступова дабаўляе  па валавым надоі. Як паказваюць вынікі дзесяці месяцаў, гэтая тэндэнцыя захоўваецца на працягу ўсяго перыяда і ёсць упэўненасць, што застанецца  і надалей.

З пачатку бягучага года вытворцы малака выдалі 42017,3 тысячы тон прадукцыі. У параўнанні з леташнім прырост склаў 104,5 працэнта. Сярод  калектываў грамадскіх ферм, якія дабіліся па валу найбольшага павелічэння, ААТ “Дзякавічы” (146,5 працэнта) і сялянскай гаспадаркі М.Р. Шруба (135 працэнтаў). Таксама з плюсам працуюць спецыялісты КСУПаў “Бялёў”  (103,5 працэнта) і  “Коленскае” (102,5 працэнта). На жаль, пакуль не могуць ліквідаваць нязначнае адставанне ў параўнанні з мінулагоднім узроўнем у акцыянерных таварыствах “Тураўшчына”, дзе паказчык па валавай вытворчасці малака складае 99,8 працэнта і “Прыазёрскае –Агра” – 99,4. Самай адстаючай гаспадаркай ў раёне  па вышэйзгаданым паказчыку з’яўляецца КСУП “Чырвоны Бор”, тут атрымана толькі 87,1 працэнта прадукцыі да мінулагодняга.

Што тычыцца прадуктыўнасці жывёлы, то бясспрэчным лідарам застаецца сялянская гаспадарка М.Р.Шруба, дзе ад каровы ўжо надаілі 6670 кілаграмаў сырадою, дабавіўшы да леташняга амаль тону. У ААТ “Тураўшчына” аддача ад адной каровы за дзесяць месяцаў склала 4744 кілаграмы, У КСУПе “Бялёў” – 4404, У ААТ “Прыазёрскае-Агра” – 3655, У ААТ “Дзякавічы” – 2189, у ААТ “Людзяневічы” – 4118, у КСУПе “Чырвоны Бор” – 2640, У КСУПе “Коленскае” ад каровы надаілі 3951 кілаграм малака. Праўда, у чатырох сельгаспрадпрыемствах з гэтага пераліку надоі у параўнанні з леташнім панізіліся. Але гэта не перашкодзіла жывёлаводам рэгіёна  мець у сярэднім па раёну ад адной каровы 4258 кілаграмаў. І захоўваецца верагоднасць, што да канца года ім скорыцца і пяцітонны рубеж.

Сяргей БЕЛКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не для ўсіх сельгаспрадпрыемстваў ён складваецца паспяхова. Але ў цэлым малочная галіна рэгіёна паступова дабаўляе  па валавым надоі. Як паказваюць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика