Электронные рецепты и медкарты: как это работает в Ушачской ЦРБ?. 21.by

Электронные рецепты и медкарты: как это работает в Ушачской ЦРБ?

Размер текста:
A
A
A

Актыўна ўкараняюцца сучасныя тэхналогіі ў медыцынскай сферы. Так, заказаць талон на прыём да ўрача можна не толькі ў акенцы рэгістратуры паліклінікі, а і ля манітора камп’ютара. Перавагі гэтай функцыі ўжо паспелі ацаніць многія ўшачане.

З нядаўняга часу раённая паліклініка пачала выдаваць сваім пацыентам электронныя рэцэпты. На выгляд яны нагадваюць банкаўскія плацежныя ці дысконтныя карты. На іх указаны спецыяльны штрых-код, пасля счытвання якога на камп’ютар у аптэцы выводзіцца інфармацыя аб прэпаратах, прызначаных чалавеку. Гэта спрашчае і паскарае водпуск лекаў. Але перш чым выдаць такі рэцэпт, у пацыента бяруць пісьмовую згоду, што яго асабістыя даныя будуць занесены ў сістэму.

– Важным момантам з’яўляецца зваротная сувязь, – кажа намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва Ушацкай ЦРБ Н.В.Дрозд. – Дзякуючы электроннай сістэме ўрач можа праверыць, купіў пацыент выпісаныя лекі ці не. Пакуль жа да электроннага рэцэпту прыкладаецца традыцыйны папяровы бланк, які прымаецца ва ўсіх аптэках.

Ва Ушацкай ЦРБ аднымі з першых у вобласці ўкаранілі таксама электронныя амбулаторныя карты. Як патлумачыла Наталія Васільеўна, гэты віртуальны дакумент захоўваецца на абароненым серверы, база даных пастаянна абнаўляецца. З такой картай працуюць медработнікі паліклінікі, стацыянара, амбулаторый. Дастаткова ўвесці даныя пацыента ў радку пошуку – і на маніторы камп’ютара адкрыецца яго персанальная старонка. Адным клікам мышкі ўрач можа паглядзець вынікі лабараторнага даследавання, УГД, ЭКГ, флюараграфіі і іншае. А пры запаўненні ім электроннай карты з гэтымі запісамі ў рэальным часе можа азнаёміцца любы іншы медык. Зрэшты, змяшчаюцца ў картцы даныя аб працэдурах, праведзеных не толькі ва Ушачах – не паспееце вярнуцца з абследавання, скажам, у дыягнастычным цэнтры Віцебска, як яго вынікі ўжо будуць у сістэме.

Безумоўна, адзначыла Н.В. Дрозд, у электроннага дакумента шмат плюсаў: ён не згубіцца, яго не трэба насіць ад аднаго ўрача да другога, няма неабходнасці прыляпляць дадатковыя лісты, бланкі з вынікамі аналізаў, з данымі могуць азнаёміцца адначасова некалькі спецыялістаў. Але ж пакуль мы па-ранейшаму бачым на сталах у медыкаў стосы аб’ёмных папяровых карт. Каб новаўвядзенне запрацавала ў поўнай меры, трэба завяршыць камп’ютарызацыю ва ўсіх установах аховы здароўя краіны з устаноўкай неабходных праграм і падключэннем да адзінай сеткі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актыўна ўкараняюцца сучасныя тэхналогіі ў медыцынскай сферы. Так, заказаць талон на прыём да ўрача можна не толькі ў акенцы рэгістратуры паліклінікі, а і ля...
 
 
 


Архив (Новости Здоровья)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

18.01.2019
Mir24.TV Belarus
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Днепровская правда (Дуюровно)
Лепельский край
Міёрскія навіны
Новости Новолукомля
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Заря над Неманам
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
19.01.2019
Mir24.TV Belarus
Полесская правда
Пинский Вестник
Новости Докшицы
Чырвоны прамень
Газета Авангард
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Заря над Неманам
Светлы шлях
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика