ДТЗ з ахвярай. 21.by

ДТЗ з ахвярай

01.08.2018 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG-88f2fb98048cb0215654db56a07e82d5-V

У выніку дарожна-транспартага здарэння 31 ліпеня на 89-м кіламетры аўтадарогі Пухавічы-Узда-Негарэлае, паблізу пасёлка Энергетыкаў, загінуў 30-гадовы жыхар нашага горада.

Здарэнне адбылося каля 18.45 – сутыкнуліся аўтамабіль Subaru Outback і матацыкл Honda SC26. Па папярэдняй інфармацыі, вадзіцель легкавога аўтамабіля пры здзяйсненні абгону грузавога аўтамабіля выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з матацыклам, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. Матацыкліст памёр на месцы здарэння.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, у склад якой уваходзіў спецыяліст Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Следчымі прызначаны аўтатэхнічныя і судова-медыцынская экспертызы. Экспертам трэба будзе вызначыць вугал сутыкнення транспартных сродкаў, хуткасць, з якой яны рухаліся на момант ДТЗ, а таксама наяўнасць тэхнічных няспраўнасцей, якія маглі стаць прычынай аварыі.

Дзяржынскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека”.

Вера ЛУКАШЭВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выніку дарожна-транспартага здарэння 31 ліпеня на 89-м кіламетры аўтадарогі Пухавічы-Узда-Негарэлае, паблізу пасёлка Энергетыкаў, загінуў 30-гадовы жыхар нашага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика