Як я была студэнткай БДУ “на тыдзень”. 21.by

Як я была студэнткай БДУ “на тыдзень”

23.04.2018 — Калейдоскоп |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Руднік фота студент

На вясновых канікулах мне пашчасціла стаць удзельнікам праекта “Студэнт БДУ на тыдзень”  у Інстытуце журналістыкі. 

Абітурыентам далі магчымасць адчуць сябе студэнтамі і даведацца  пра ўсе прыемнасці студэнцкага жыцця.

Аўтар ідэі – студэнт Інстытута Кірыл Карабан. Праекту восенню споўніцца ўжо 2 гады. Паўдзельнічаць у конкурсе з некаторага часу могуць і іншагароднія абітурыенты. 

Як я стала ўдзельнікам праекта? Даведалася з рассылкі навін БДУ. Для Інстытута журналістыкі адбор членаў праводзіўся ў два этапы.

Першы тур патрабаваў напісаць матывацыйны ліст на тэму “Чаму я хачу стаць студэнтам БДУ на тыдзень”. Адразу ж вырашыла, што абавязкова паўдзельнічаю. Адправіла сачыненне і стала чакаць вынікаў. Праз пару дзён напісаў кіраўнік праекта і паведаміў, што я прайшла ў 2 тур, дзе трэба было пісаць эсэ.

Тэмай стала выказванне амерыканскага журналіста Генры Люса “Я стаў журналістам, каб максімальна блізка падысці да сэрца свету”. Эсэ адправіла і ўжо на наступны дзень патэлефанаваў куратар і паведаміў, што я стала адным з 10 удзельнікаў праекта. Пазней “ВКонтакте” была створана гутарка паміж удзельнікамі і арганізатарамі. Аказалася, у топ–10 увайшлі толькі дзяўчаты, амаль усе іншагароднія. І  пакуль мае аднакласнікі адпачывалі і набіраліся сіл на апошнюю чвэрць, я працягнула вучобу, толькі не ў школе, а ў Інстытуце журналістыкі.

 І вось, хвалюючыся, адправілася ў Мінск. Тыдзень праляцеў хутка. І ніводзін дзень не паўтараў папярэдні. Мы наведвалі заняткі розных спецыяльнасцяў, знаёміліся з выкладчыкамі і студэнтамі, вывучалі горад. А самае галоўнае, што нам удалося дакрануцца і адчуць атмасферу журфака. Мы мелі ўласны расклад. Ён вельмі адрозніваўся: пяць пар у аўторак і ніводнай – у сераду. Многія прадметы былі настолькі цікавымі, напрыклад, “Эканоміка” або “Архітэктоніка тэкстаў”, што 90 хвілін праляцелі хутчэй за школьны ўрок. Мы наведалі міжнародны форум “PR-кветка”, які праходзіў на базе Інстытута. Усё вельмі спадабалася. Гэта было нова, ярка, цікава і павучальна.

 Асабліва запомніліся здымкі для праграмы “Наша раніца” тэлеканала АНТ, наведванне рэдакцыі газеты “Пераходны ўзрост”, Дзень адчыненых дзвярэй і лекцыя, якую вёў тэлевядучы АНТ Алег Лепяшэнкаў.

Многія студэнты былі вельмі ўсмешлівымі і заўсёды дапамагалі, распавядалі пра падводныя камяні пры паступленні. Прыемна было чуць, што некаторыя з іх размаўляюць на беларускай мове. Вялікі дзякуй хочацца сказаць нашым куратарам Паліне, Яраславу і Юліі, якія заўсёды былі побач і рабілі кожны дзень незабыўным.

Як зразумець абітурыенту, ці правільна ён выбраў шлях? Што яго чакае ў інстытуце? Дзе ўзяць матывацыю? На ўсе гэтыя пытанні мне дапамог адказаць праект “Студэнт БДУ на тыдзень”. Удзельнічаць могуць вучні 10 і 11 класаў, многія факультэты ахвотна прымаюць іншагародніх. Конкурс праводзіцца на вясновых і восеньскіх канікулах. У кожнага факультэта свой 2 тур. Напрыклад, у фізмата – гутарка, у хімбіяфака – рашэнне задач.

Джозэф Кэмпбэл казаў: “Пячора, у якую вы баіцеся ўваходзіць, захоўвае скарбы, якія вы шукаеце”. Удзельнічаць настойліва рэкамендую. Калі не атрымаецца трапіць на праект восенню, то спрабуйце вясной. Толькі не здавайцеся! Усё ў вашых руках!

 Калі хто-небудзь зацікавіўся  праектам, то я ахвотна адкажу на ўсе пытанні. Шукайце мяне ў сацыяльных сетках.

 Лізавета Руднік.

Фота з групы “Студэнт БДУ на тыдзень” “ВКонтакте”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вясновых канікулах мне пашчасціла стаць удзельнікам праекта “Студэнт БДУ на тыдзень”  у Інстытуце журналістыкі.  Абітурыентам далі магчымасць адчуць сябе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Калейдоскоп)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика