СУМЕСНЫЯ СІЛЫ — НА ЎБОРКУ СНЕГУ!. 21.by

СУМЕСНЫЯ СІЛЫ — НА ЎБОРКУ СНЕГУ!

21.03.2018 08:07 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

НА ЗДЫМКАХ: на ўчастку добраўпарадкавання працуюць рабочыя Васіль Рылка (уверсе), Іван Лынша і Раман Лелес (унізе).

Параўнальна нядаўна, нарэшце, жыхарам Ганцаўшчыны пашчасціла адчуць ды ўбачыць усе перавагі і прыкметы сапраўднай зімы: вокны размаляваў мароз, а зямлю ўхутаў пушысты снег.

Толькі вось для работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі снегапады — гэта не час любавання прыгажосцямі прыроды, а перыяд плённай, напружанай працы. Сітуацыя ўскладняецца і тым, што надвор’е не вылучаецца стабільнасцю: на змену марозу хутка прыходзіць пацяпленне, у выніку чаго — утварэнне галалёду. А потым зноў мароз… Але, як запэўніў намеснік начальніка Ганцавіцкай РЖКГ Сяргей Вайцешык, з праблемамі, што тычыліся б уборкі снегу, гаспадарка пакуль не сутыкнулася.

— Ва ўборцы снегу на вуліцах горада задзейнічаны два пагрузчыкі і тры трактары, — паведаміў Сяргей Канстанцінавіч. — Высыпана каля 50 тон пясчана-салянай сумесі. Акрамя таго, на тратуарах працуюць два міні-трактары — адзін чысціць іх, а другі — пасыпае сумессю. Мы робім усё для таго, каб людзям было зручна, камфортна і бяспечна.

Сяргей Вайцешык таксама адзначыў, што ў выпадку моцнага снегападу на дапамогу РЖКГ прыходзяць сілы і тэхніка арганізацый і прадпрыемстваў горада: за імі замацаваны пэўныя вуліцы. Так, напрыклад, сёлета самастойна ўбіралі снег райспажыўтаварыства, цэнтральная раённая бальніца, ліцэй сельгасвытворчасці.

Тэкст і фота  Вікторыі ПРЫКОТЫ.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СУМЕСНЫЯ СІЛЫ — НА ЎБОРКУ СНЕГУ!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика