У Кіраўску прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь. 21.by

У Кіраўску прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь

11.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь, адбылося ў мінулую сераду ў Цэнтры вольнага часу.
Сюды былі запрошаны работнікі і ветэраны сістэмы сацыяльнай абароны раёна. Раздзя­ліць з імі радасць свята завіталі госці: першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі арганізацый, раённых структур грамадскіх аб’яднанняў.

Работнікаў органаў сацыяльнай абароны, ветэранаў працы ад імя раённага выканаўчага камітэта шчыра павіншаваў з прафесійным святам і 100-годдзем з дня ўтварэння органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сухадольскі.
Ён адзначыў, што аказанне дапамогі пенсіянерам і інвалідам, маламаёмным, прызначэнне і выплата сацыяльных пенсій і дапамог, абслугоўванне адзінокіх састарэлых грамадзян, прадастаўленне рознага роду паслуг у быту грамадзянам, страціўшым здольнасць да самаабслугоўвання — гэта далёка не поўны пералік задач, якія пастаянна выконваюць работнікі сацыяльнай абароны.
За апошнія гады сістэма сацыяльнай абароны насельніцтва значна ўмацавалася і па праву стала адным з вядучых напрамкаў у сацыяльна-эканамічным жыцці, у тым ліку і нашага раёна. Гэта абумоўлена паслядоўнай сацыяльнай палітыкай, якая прадугледжвае паэтапнае павышэнне жыццёвага ўзроўню малазабяспечаных слаёў насельніцтва.

Больш падрабязна аб мерапрыемстве чытайце ў №2 «Кіраўца».













 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь, адбылося ў мінулую сераду ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика