Лётчик Игорь Посохов погиб, освобождая Шумилинский район. 21.by

Лётчик Игорь Посохов погиб, освобождая Шумилинский район

12.02.2019 — Разное | Герой працы  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

Лётчик Игорь Посохов погиб, освобождая Шумилинский районЛётчык Ігар Посахаў

Наша краіна сёлета адзначае знамянальную падзею – 75 год з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вялікая Айчынная вайна – адзін з самых трагічных перыядаў нашай краіны. Для нас і нашых аднагодкаў гэта далёкае мінулае, а для людзей, якія яе перажылі, – гады цяжкіх выпрабаванняў. Мы не маем права забыць тых салдат, якія загінулі дзеля таго, каб жылі мы. Мы абавязаны ўсё помніць.
Я хачу расказаць пра лётчыка І. П. Посахава, які загінуў, вызваляючы Шумілінскі раён. Чаму менавіта Ігар Посахаў выклікаў маю цікавасць? Вось ужо некалькі гадоў я уваходжу ў савет школьнага гісторыка-краязнаўчага музея, дзе мяне зацікавіла экспазіцыя, прысвечаная Ігару Паўлавічу Посахаву, і я вырашыў даследаваць у гэтым навучальным годзе жыццёвы і баявы шлях лётчыка.
Ігар Паўлавіч Посахаў нарадзіўся ў горадзе Кішынёве 21 чэрвеня 1915 года. Пасля заканчэння школы фабрычна-завадскога вучылішча працаваў на заводзе “Пралетарская свабода” токарам. Трапіў у Яраслаўскі аэраклуб. Пасля закончыў Маскоўскую вышэйшую парашутную школу.
Калі пачалася вайна, Посахаў у ліку лётчыкаў аэраклуба спачатку вучыў будучых лётчыкаў-штурмавікоў, а затым трапіў на I Прыбалтыйскі фронт. У снежні 1943 года за першыя 10 паспяховых баявых вылетаў атрымаў ордэн Чырвонага Сцяга.
У час аперацыі “Баграціён” летам 1944 года авіяцыйная часць, дзе служыў Посахаў, удзельнічала ў баях на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Раніцай 23 чэрвеня 1944 года І. П. Посахаў на сваім Іл-2 у пары з Героем Савецкага Саюза лейтэнантам М. Я. Платонавым вылецеў на баявое заданне ў бок горада Полацка. Яны абстралялі згуртаванне варожых войскаў, збілі два самалёты праціўніка і вярталіся на базу, калі іх абстралялі нямецкія зеніткі. Штурмавік Посахава загарэўся і ўпаў у балота.  Самалёт і цела героя не знайшлі пасля бою, ён лічыўся сярод тых, хто прапаў без вестак.
Толькі праз 18 год пасля вайны, у 1963 годзе, знайшлі астанкі воіна. Падчас меліярацыйных работ каля вёскі Плігаўкі, у балоце на глыбіні два метры коўш экскаватара наткнуўся на абломкі самалёта. У кабіне, куды не пранікала паветра, захавалася і цела лётчыка. Пазнаць загінуўшага дапамаглі дакументы і рэчы, якія былі пры ім: ордэн Чырвонага Сцяга, пісталет ТТ, карта, запісная кніжка, лісты. Яшчэ была фатаграфія маленькай дзяўчынкі – дачкі Эльвіры.
Астанкі лётчыка былі пахаваны ў брацкіх могілках у аграгарадку Мікіціха.
У 1963 годзе адной з вуліц Чырвонаперакопскага раёна горада Яраслаўля было прысвоена імя Ігара Паўлавіча Посахава. Вуліца Посахава ёсць і ў г. п. Шуміліна. Імя лётчыка насіла Лаўжанская школа і школьная піянерская дружына, на будынку была ўстаноўлена мемарыяльная дошка І. П. Посахава, якая пасля закрыцця школы перанесена на будынак Мікіціхінскай сярэдняй школы.
Аляксандр ІСАЕЎ,
вучань 11 класа Мікіціхінскай СШ.
Надрукавана ў №13 ад 12.02. 2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лётчык Ігар Посахаў Наша краіна сёлета адзначае знамянальную падзею – 75 год з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вялікая Айчынная вайна – адзін з...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика