Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў сустрэўся з работнікамі Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. 21.by

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў сустрэўся з работнікамі Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі

10.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сваю сустрэчу старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў з работнікамі Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі пачаў з добрай навіны: у Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы адкрыта аддзяленне гемадыялізу, і зараз пацыенты Карэліцкага, Навагрудскага, Дзятлаўскага раёнаў змогуць карыстацца яго паслугамі.


У сваёй прамове Аляксандр Шкадаў таксама закрануў пытанні правядзення пасяўной кампаніі, дэмаграфічнай сітуацыі, занятасці насельніцтва, развіцця сацыяльнай сферы раёна.
Загадчык Турэцкай АУАП Іван Паўлючык адзначыў, што ў сельскай медыцынскай установе створаны неабходныя ўмовы для аказвання паслуг сельскаму насельніцтву.

Падчас правядзення сустрэчы былі абмеркаваны пытанні сацыяльна-бытавога характару. Прысутных цікавіла пытанне абсталявання месца для стаянкі аўтамабіляў ля сельскай медыцынскай установы.
На сустрэчы таксама прысутнічаў старшыня Турэцкага сельвыканкама Сяргей Барычэўскі.

Галіна СМАЛЯНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сваю сустрэчу старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў з работнікамі Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі пачаў з добрай навіны: у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика