Моладзь Кіраўшчыны — у прызёрах абласной Спартакіяды!. 21.by

Моладзь Кіраўшчыны — у прызёрах абласной Спартакіяды!

12.09.2019 — Разное | Кировец  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Кировец

Моладзь Кіраўшчыны — у прызёрах абласной Спартакіяды!

З поспехам выступіла каманда нашага раёна на 12-й абласной Спартакіядзе актыву Магілёўскай абласной арганізацыі ГА “БРСМ”, якая праходзіла ў Мсціслаўлі на турыстычнай базе “Сямігор’е”. Мерапрыемства было прымеркавана да 17-й гадавіны галоўнай беларускай маладзёжнай арганізацыі. Прадстаўнікі Кіраўшчыны дастойна выступілі на спартыўным мерапрыемстве, паказаўшы выдатныя вынікі практычна ва ўсіх момантах праграмы і заваявалі “срэбра” сярод 20 каманд-удзельніц.

У большасці конкурсаў, а іх было нямала, на рахунку кіраўчан — альбо празавыя месцы, альбо блізкія да іх. У састаў сборнай раёна ўвайшлі аматары здаровага ладу жыцця з райкама ГА “БРСМ”, Жыліцкага сельгаскаледжа, Кіраўскай СДЮШАР, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, “Дабаснянскае”.

Кіраўчанам не было роўных у міні-футболе, яны таксама занялі 2-я месцы ў валейболе, перацягванні каната, 3-е — па візітнай картцы “БРСМ збірае сяброў”. Добрую падрыхтоўку прадэманстравалі нашы прадстаўнікі ў іншых відах спартыўнай праграмы.

Цікавымі былі творчыя конкурсы, дзе паўпрэды Кіраўшчыны таксама выступілі ўдала: “17 імгненняў БРСМ”, на лепшую страву “Бітва шэфаў”, «Stand Up «17+ ».

Не меншую зацікаўленасць выклікалі вясёлыя віды праграмы, якія не ўключаліся ў агульнакамандны залік. У іх лікубылі конкурсы маладзёжных сэлфі, на самую актыўную каманду, забег дружбы, таварыскія матчы па футболе сярод жанчын, па хакеі ў валёнках сярод хлопцаў, песняў пад гітару “Каля вогнішча” і іншыя.

З Дыпломам абласной арганізацыі ГА “БРСМ, кубкам і каштоўнымі прызамі, а таксмама істотнай порцыяй адрэналіну каманда нашага раёна вярнулася дадому. Наперадзе будзе шмат спаборніцтваў, у якіх прадстаўнікі Кіраўшчыны, безумоўна, будуць не толькі прымаць удзел, але і змагацца за самыя высокія ўзнагароды.

Алег БОЙКА, першы сакратар райкама ГА “БРСМ”.

Фота аўтара і з сайта https://mstlife.by


Моладзь Кіраўшчыны — у прызёрах абласной Спартакіяды!


Моладзь Кіраўшчыны — у прызёрах абласной Спартакіяды!


Моладзь Кіраўшчыны — у прызёрах абласной Спартакіяды!


Моладзь Кіраўшчыны — у прызёрах абласной Спартакіяды!


Моладзь Кіраўшчыны — у прызёрах абласной Спартакіяды!


Моладзь Кіраўшчыны — у прызёрах абласной Спартакіяды!

Моладзь Кіраўшчыны — у прызёрах абласной Спартакіяды!


Моладзь Кіраўшчыны — у прызёрах абласной Спартакіяды!


Моладзь Кіраўшчыны — у прызёрах абласной Спартакіяды!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З поспехам выступіла каманда нашага раёна на 12-й абласной Спартакіядзе актыву Магілёўскай абласной арганізацыі ГА “БРСМ”, якая праходзіла ў Мсціслаўлі...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика