Zамор'е. 21.by

Zамор'е

11.12.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Татуіроўкі за здаровае жыццё

Навукоўцы з Паўночна-Усходняга ўніверсітэта ЗША стварылі ўнікальныя датчыкі ў выглядзе татуіровак, якія будуць сачыць за здароўем людзей.

Пакуль што, праўда, даследчыкі працуюць з жывёламі — уводзячы тым пад скуру драбнюткія полімерныя часціцы—нанасэнсары. Пры недахопе ў арганізме натрыю — жыццёва важнага рэчыва, якое падтрымлівае нармальны кровазварот, — датчыкі-татуіроўкі пачынаюць свяціцца: чым менш канцэнтрацыя натрыю, тым ярчэйшай робіцца тату. Справа ў тым, што пры стварэнні "разумных" татуіровак выкарыстоўваюцца рэчывы, здольныя распазнаваць наяўнасць натрыю і свяціцца, калі яго ўзровень нізкі.

Як адзначаюць аўтары працы, аналагічны метад можна выкарыстаць і для вымярэння ўзроўня глюкозы ў крыві. Цяпер хворыя на цукровы дыябет вымушаныя пастаянна здаваць кроў для кантролю за канцэнтрацыяй глюкозы. А з падскурнымі нанасэнсарамі гэтай непрыемнай працэдуры можна будзе пазбегнуць — трэба толькі абнаўляць "чарніла" тату раз на тыдзень.

 

Ёлачныя гірлянды з... рыбы

У акіянарыуме японскага горада Камакура знайшлі практычнае ўжыванне энергіі, якую выпрацоўвае электрычны вугор.

Супрацоўнікі акіянарыума ператварылі гэтую рыбу ў крыніцу электрычнасці для гірлянды на каляднай ёлцы, змешчанай у холе ўстановы. Вугор выпрацоўвае энергію падчас руху, электрычнасць назапашваецца і перадаецца гірляндам на двухметровай каляднай ёлцы з дапамогай алюмініевых панэляў, якія выконваюць ролю размеркавальнай прылады. Супрацоўнікі акіянарыума лічаць такое рашэнне вельмі арыгінальным і экалагічным. Дарэчы, адзін з наведвальнікаў адзначыў, што выкарыстаць электрычную энергію, якую выкарыстоўваюць вугры, магчыма і ў хатніх умовах. І гэта было б практычна і зручна.

 

Пінжак на дражджах

Дызайнер Сьюзан Лі стварыла незвычайны пінжак: ён зроблены з сумесі дражджэй, бактэрый і падсалоджанай зялёнай гарбаты. Калі гэтая сумесь яшчэ вільготная, гнуткім лістам можна надаць абсалютна любую форму. Дэталі адзення злучаюцца без швоў — дастаткова толькі моцна прыціснуць іх адна да адной. Пасля таго, як лісты высахнуць, атрымліваецца тканіна, якая крыху нагадвае папірус.

 

Дыджэй для тых, каму за 70

70-гадовая Рут Флаўверс з Брыстоля, вядомая пад псеўданімам DJ Mаmу Rосk, пайшла ў дыджэі ўсяго год таму і амаль вокамгненна набыла папулярнасць. Наваспечаная дыджэй спачатку заваявала клубы роднай Брытаніі, потым рушыла на Францыю, а далей вырашыла скарыць Нью-Ёрк.

Новае захапленне Рут Флаўверс узяло пачатак год таму, пасля таго, як бабуля ўпершыню патрапіла ў клуб на дзень нараджэння свайго ўнука. У той вечар выкідалы нават не хацелі пускаць жанчыну з-за яе сталага ўзросту. Хто ж ведаў, што праз год гэтая пажылая лэдзі заваюе лепшыя танцпляцоўкі свету? "Як толькі я ўвайшла, я зразумела як мне тут падабаецца. І падумала: а чаму б мне гэтым не заняцца? — узгадвае Рут свае ўражанні. — Мой муж памёр, я на пенсіі — часу хапае". Раскручваць сівавалосую DJ Mаmу Rосk узяўся адзін з лепшых прадзюсараў Францыі, 28-гадовы Арэльен Сімон. Пасля заваявання лепшых клубаў Еўропы і засваення сацыяльных сетак зорная бабуля-дыджэй накіравалася ў Штаты. Падчас свайго летняга тура па клубах Каліфорніі ў адной з мясцовых студый яна запісала сінгл пад сімвалічнай назвай "69". На пытанне, як доўга яна збіраецца займацца дыджэінгам, Mаmу Rосk заявіла, што пакуль у чалавека ёсць досыць энергіі і жадання займацца ўлюбёнай справай, то спісваць яго з рахункаў яшчэ вельмі рана.

 

Праплыць 1500 км... у пошуках гарэлкі

Гэта аказалася "не слаба" траім падлеткам, якія адплылі са свайго роднага атола Атафу (частка тэрыторыі астравоў Такелаў, якімі кіруе Новая Зеландыя). У той дзень на беразе разгарнулася вялізная вечарынка, а запасы алкаголю хутка скончыліся. Тады хлопцы — 14-гадовы Эдвард Насау і яго прыяцелі Самуэль Перэс і Філо Філо — і адважыліся паплыць на "вялікую зямлю", каб папоўніць бар. Але ў прыцемках падлеткі дэзарыентаваліся і ўзялі няправільны курс, у выніку чаго заблукалі.

Падчас плавання, якое доўжылася без малога 50 дзён, хлопцы забаўлялі адзін аднаго размовамі пра ежу і купанне, але як мага больш часу яны стараліся спаць, каб не марнаваць энергіі. Калі падлеткаў знайшлі рыбакі, якія плылі ў новазеландскі Окленд, тыя знаходзіліся ўжо ў 1,5 тысячы кіламетраў ад Атафу. Хлопцаў забралі на рыбалавецкае судна і даставілі ў сталіцу Фіджы — горад Суву, адтуль пераправілі ў Самоа, а далей на лодцы даставілі да Такелаў. Родныя былі так узрадаваныя, што падлеткі жывыя і здаровыя, што нават не адчыталі іх. Затое мясцовыя ўлады выказалі спадзяванне, што гэтыя падзеі паслужаць добрым урокам як для саміх "герояў", так і для ўсіх іх аднагодкаў.

 

Дзягцярныя рэкі з алмазнымі берагамі

Планету з надзвычай высокай канцэнтрацыяй вугляроду адкрыла група амерыканскіх і брытанскіх астраномаў.

Сёння навуцы вядома больш за 500 так званых экзапланет, г. зн. планет, змешчаных за межамі нашай Сонечнай сістэмы. І толькі зусім нядаўна навукоўцам сталі даступныя прылады і метады аналізу, якія дазваляюць зрабіць першыя крокі на шляху да разумення іх складу. Планета, аб якой ідзе гаворка, — Wаsр 12b — першая з вядомых, на якой вугляроду больш, чым кіслароду. Гэта газавы гігант, падобны да Юпітэра; па большай частцы ён складаецца з вадароду ў газападобным стане. Аднак ядро планеты, верагодна, уяўляе сабой сумесь дыяментаў, графіту і іншых вугляродных структур, магчыма, вадкіх.

Адкрыццё дазваляе выказаць здагадку, што ў нашай Галактыцы могуць існаваць і іншыя планеты памерам з Зямлю. На гэтай планеце дыяментаў можа быць столькі, колькі на Зямлі пяску. Пры гэтым вады на такіх планетах будзе зусім няшмат. Замест яе — калі тэмпература досыць высокая — іх паверхня павінна складацца з багатых вугляродам кампазітаў — такіх, як дзёгаць.

 

Выйшаў бегемоцік пагуляць

Жыхары пасёлка Плаўніца на поўдні Чарнагорыі адрозніваюцца ад іншых еўрапейцаў тым, што могуць знайсці паблізу свайго дома або ў садзе двухтоннага бегемота, які спакойна сабе гуляе. Сяляне ўжо добра знаёмыя з насельніцай мясцовага заапарка — 12-гадовай самкай па мянушцы Нікіца, якая праславілася неаднаразовымі ўцёкамі з вальера, і ставяцца да яе без асцярогі.

Нікіца збягае не ад дрэннага жыцця — у заапарку ёй адведзеная даволі прасторная тэрыторыя, а таксама забяспечаныя добры догляд і кармленне. Аднак калі ў гэтай частцы краіны здараюцца паводкі, як было, дарэчы, у студзені гэтага года, бегемоціха — выдатная плыўчыха — без цяжкасцяў перасякае затопленую загароджу вальера і па вадзе возера (Скадарскае возера — гэта мясцовая славутасць) дабіраецца да пасёлка. Жывёла патрапіла ў фотааб'ектыў на адлегласці чатырох кіламетраў ад уласнага "дома". Ні ўладальнік заапарка, ні жыхары Плаўніцы нават не хвалююцца: бегемоціха, якая жыве ў Чарнагорыі ўжо дзесяць гадоў, адрозніваецца рахманым міралюбным норавам.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Татуіроўкі за здаровае жыццё Навукоўцы з Паўночна-Усходняга ўніверсітэта ЗША стварылі ўнікальныя датчыкі ў выглядзе татуіровак, якія будуць сачыць за здароўем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика