Форум народных талентаў. 21.by

Форум народных талентаў

17.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

X фестываль  народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” адбыўся ў суботу, 6 кастрычніка,  у Мар’інай Горцы. На свята з розных куткоў сталічнай вобласці прыехала каля трох дзясяткаў народныхі ўзорных калектываў.

Яшчэ з самай раніцы гукі музыкі заклікалі мясцовых жыхароў, гасцей горада на плошчу ля раённага цэнтра культуры, дзе разгануўся “Рамесніцкі гасцінец” — выстава майстроў народнай творчасці рэгіёнаў Міншчыны. Філігранная разьба па дрэве, кераміка разнастайных форм і памераў, саламяныя вырабы, лялькі, карціны, упрыгожанні са скуры, тканыя паясы і рушнікі — усё гэта можна было знайсці ў гасцінцы. Пра багатыя народныя традыцыі менавіта Капыльшчыны сведчыла выстава народнай творчасці народнага клуба “Скарбонка”, дзе экспанаваліся вышываныя іконы, тканыя вырабы, разьба па дрэве, карціны з цеста і інш. Народны майстар Беларусі Валянціна Гладкая нават  паказала гасцям, як працуе ткацкі станок.

Запамінальным стаў момант з’яўлення артыстаў нясвіжскага тэатра імя Уршулі Радзівіл, якія выйшлі на плошчу ў касцюмах вяльмож. Госці з культурнай сталіцы Беларусі гэтага года з задавальненнем пазіравалі перад фотакамерамі карэспандэнтаў, фатаграфаваліся з наведваль-нікамі выставы.

Асноўная праграма фестывалю адкрылася парадам калектываў-удзельнікаў, якія ўрачыстым маршам прайшлі да цэнтра культуры пад гукі ваеннага аркестра. Затым на плошчы пачаўся канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці раёна. А ўжо ў зале РЦК стартавала галоўнае дзейства — конкурс творчых калектываў. На свяце талентаў прысутнічалі і ганаровыя госці —  намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі,  старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Герасімовіч, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінаблвыканкама Руслан Трухан, начальнік упраўлення культуры Мінаблвыканкама Анатоль Акушэвіч, саветнік па супрацоўніцтве і культуры пасольства Францыі ў Рэспуб-ліцы Беларусь Ліз Тальба Барэ, галоўны рэдактар газеты “Звязда” Алесь Карлюкевіч.

Адзін за адным на сцэну выходзілі калектывы, дэманструючы сваё непаўторнае мастацтва. Пад нумарам 13 выступаў наш народны ансамбль народнай песні “Спадчына” пры падтрымцы народнага ансамбля народнай музыкі “Капыляне”. Сваё майстэрства калектывы не раз пацвярджалі цудоўнымі вынікамі на розных фестывалях і конкурсах. І цяпер яны дэманстравалі нядрэннае выканальніцкае майстэрства. Але гэтага было недастаткова, каб атрымаць гран-пры фестывалю — мікрааўтобус “Газэль”. Сёлета галоўны прыз дастаўся ўзорнаму ансамблю народнай песні “Дзянніца” з Клецкага раёна. Капыляне ж атрымалі Дыплом III ступені і прафесійны мікрафон, а таксама мікрахвалевую печ. Але, спадзяёмся, што яшчэ не раз нашы народныя калектывы заявяць аб сабе ў поўны голас!

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

НА ЗДЫМКАХ: моманты свята.

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
X фестываль  народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” адбыўся ў суботу, 6 кастрычніка,  у Мар’інай Горцы. На свята з розных куткоў сталічнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика