Агроном-агрохимик Сергей Степанов: «В «Мураве» меня все устраивает!». 21.by

Агроном-агрохимик Сергей Степанов: «В «Мураве» меня все устраивает!»

19.01.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Любячая сям’я, двое сыноў, работа, якая прыносіць задавальненне, добраўпарадкаванае жыллё, аўтамабіль… Здаецца, у свае 29 гадоў Сяргей Сцяпанаў ужо можа сказаць: «Жыццё ўдалося».
Аграном-аграхімік ААТ «Мурава» Сяргей Сцяпанаў памяняў родную Камянеччыну на Пружанскі раён больш за дзесяць гадоў таму. Спачатку, прыехаў сюды вучыцца ў аграрна-тэхнічны каледж, затым, калі ўжо атрымаў дыплом Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, — працаваць.
У правільнасці абранай спецыяльнасці Сяргей, вясковы хлопец, ніколі не сумняваўся. Ды і страху перад размеркаваннем у без пяці хвілін спецыяліста-агранома не было: вучыўся хлопец добра, таму атрымаў магчымасць у ліку першых выбіраць сабе месца працы. Сёння ён прызнаецца, што дакладна ведаў: першае працоўнае месца будзе на Пружаншчыне, якая яму спадабалася яшчэ падчас вучобы ў каледжы, дзе паспеў абзавесціся знаёмымі. Таму за год да атрымання дыплома Сяргей Сцяпанаў мэтанакіравана паехаў у Мураву, пазнаёміўся з кіраўніцтвам, агледзеў гаспадарку. Талковы, граматны, са здаровымі амбіцыямі, выпускнік-аграном спадабаўся дырэктару сельгаставарыства П.М.Білецкаму… Так у 2011 годзе малады спецыяліст прыступіў тут да работы.

Да агранома хутка прыгледзелася і адміністрацыя, і калектыў. Каб зацікавіць спецыяліста, ужо праз некалькі месяцаў дырэктар паабяцаў, што, як толькі Сяргей абзавядзецца сям’ёй, гаспадарка выдзеліць яму новенькае жыллё. Так і атрымалася: неўзабаве хлопец ажаніўся з дзяўчынай з Роўбіцка, настаўніцай Мураўскай школы. І як толькі ў Навасёлках увялі ў эксплуатацыю прысядзібныя домікі, адзін з іх выдзелілі маладой сям’і Сцяпанавых.
Палюбілі Сяргея Сяргеевіча і ў калектыве, каля года таму абралі яго старшынёй прафкама.
Сёння ў ААТ «Мурава» маладога чалавека характарызуюць не проста як граматнага спецыяліста, але і як актывіста, спартсмена. Сяргей Сцяпанаў удзельнічае ва ўсіх грамадскіх мерапрыемствах, гуляе ў валейбол.

— Неаднойчы з іншых арганізацый паступалі прапановы памяняць месца працы, — шчыра прызнаецца малады мужчына. — Але ў «Мураве» мяне ўсё задавальняе: жыллё ёсць, зарплата дастойная, добры кіраўнік, цудоўны калектыў. Таму нагоды для таго, каб задумвацца над падобнымі прапановамі, ніколі не з’яўлялася. Больш за тое, Мурава для мяне ўжо стала другой радзімай.

На здымку: Сяргей Сцяпанаў з сынамі Мікалаем і Аляксандрам.
Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любячая сям’я, двое сыноў, работа, якая прыносіць задавальненне, добраўпарадкаванае жыллё, аўтамабіль… Здаецца, у свае 29 гадоў Сяргей Сцяпанаў ужо можа сказаць:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика