Сімвалы нацыянальнага яднання. 21.by

Сімвалы нацыянальнага яднання

14.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3941.jpg

Традыцыйна ў другую нядзелю мая беларусы адзначылі вялікае дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх беларусаў з гэтым важным дзяржаўным святам.
Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Сёння мы падкрэсліваем значнасць гэтых неад'емных сімвалаў суверэннай Беларусі, напоўненых доблесцю і гераізмам. Усведамляем іх глыбокую гістарычную ролю ў захаванні грамадскай згоды на беларускай зямлі.

Грамадзянам, якія ведаюць і паважаюць нацыянальныя каштоўнасці, пад сілу зрабіць Айчыну працвітаючай. Прыемна, што цяперашняе пакаленне беларусаў сваёй плённай працай разам стварае навейшую гісторыю нашай краіны, з гонарам прадаўжаючы слаўныя традыцыі мінулага.

Герб, сцяг і гімн – гэта не проста сімволіка, а візітная картка міралюбівай палітыкі Рэспублікі Беларусь, чый аўтарытэт бясспрэчна прызнаны на міжнароднай арэне.

У гэты знамянальны дзень сардэчна жадаю вам, дарагія суграмадзяне, шчасця, невычэрпнай энергіі, жыццёвага аптымізму і новых дасягненняў на карысць любімай Радзімы”, – гаворыцца ў віншаванні.

Святочныя ўрачыстасці 13 мая  прайшлі паўсюдна ў краіне. Адбыліся такія мерапрыемствы і ў Івацэвічах, на плошчы ля будынка райвыканкама. На свята  сабраліся прадстаўнікі раённай улады, ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, ваеннаслужачыя, моладзь. Таксама ў мерапрыемстве прыняў удзел Анатолій Ткачук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Івацэвіцкай выбарчай акрузе №11, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

Першым з дзяржаўным святам – Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга  Рэспублікі Беларусь –  ад імя райвыканкама і райсавета   павіншаваў прысутных, а ў іх асобе ўсіх жыхароў раёна, старшыня Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Грыцук. Ён у сваёй прамове яшчэ раз адзначыў важнасць гэтага свята як у жыцці краіны, так і ў жыцці кожнага беларуса.

– Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь – гэта важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці краіны, гэта наша гісторыя і будучыня. Галоўныя дзяржаўныя сімвалы рэспублікі ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства, адлюстроўваюць духоўныя рысы беларусаў, асаблівасці нашай культуры і светапогляду, імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Нашы герб і сцяг з’яўляюцца важнымі элементамі патрыятычнага адзінства, яны адлюстроўваюць ідэю роўнасці ўсіх грамадзян рэспублікі, незалежна ад сацыяльнай, нацыянальнай або рэлігійнай прыналежнасці. Гэтыя святыя сімвалы дзяржаўнасці звязваюць разам усё самае дарагое для нас: гераічныя здзяйсненні продкаў, дасягненні цяперашняга пакалення і тыя вяршыні, якія трэба будзе заваяваць у будучыні. Шанаваць і паважаць свой герб і сцяг – абавязак і справа кожнага беларуса, – падкрэсліў кіраўнік раёна.

Аляксандр Барысавіч пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця ў кожнай сям’і і працоўных поспехаў  у гонар нашай роднай Беларусі.

У Год малой радзімы права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца (на здымку): Барысу Міхайлавічу Міхнюку, ганароваму грамадзяніну Івацэвіцкага раёна; Паўлу Рыгоравічу Янковічу, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны; Паліне Сяўко, вучаніцы СШ №1 г. Івацэвічы, пераможцы трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі; Максіму Канановічу, вучню ліцэя Івацэвіцкага раёна, пераможцы абласнога этапа навукова-практычнай канферэнцыі “З навукай ў будучыню”; Ганне Савініч, вучаніцы СШ №1 г. Івацэвічы, пераможцы спартакіяды школьнікаў Брэсцкай вобласці па дзюдо. 

Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. І вось Дзяржаўны сцяг урачыста развіваецца над святочнай плошчай. Свята працягваецца.

Слова даецца самым маленькім грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – выхаванцам дзіцячага садка “Алеся”. Затым да мікрафона запрашаецца  першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксандра Гардзейка, якая ад імя моладзі раёна павіншавала ўсіх са святам. Лідар моладзі раёна  падкрэсліла, што любоў да Радзімы пачынаецца з любові да роднага краю, а вернасць Радзіме – з павагі да герба і сцяга, якія аб’ядноўваюць усіх грамадзян нашай краіны ў адну вялікую сям’ю.

– Няхай гэтае вялікае свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за лёс краіны і гатоўнасці ўпэўнена рухацца наперад да новых подзвігаў і трыумфаў. Няхай моладзь як правапераемнік лепшых традыцый і прадаўжальнік добразычлівай нацыі высока пранясе сімвалы нацыянальнасці, незалежнасці і патрыятызму праз усё сваё жыццё і прапусціць іх праз сэрца, дзе нараджаецца сапраўдны грамадзянін і яго любоў да Айчыны, – пажадала маладзёжны лідар.

Музычна-харэаграфічная кампазіцыя ў выкананні саліста Арцёма Аўцынава і танцавальнага калектыву Івацэвіцкага ГДК з вынасам Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь стала яркім момантам святочнага мерапрыемства. 

Затым камандзір 2-га асобнага стралковага батальёна вайсковай часці 7404  Аляксандр Карнялюк, якому  было дадзена слова, ад імя камандавання вайсковай часці 7404 і 2-га асобнага стралковага баталь-
ёна  павіншаваў прысутных са святам.

Завяршылася цырымонія ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь урачыстым  страявым маршам ваеннаслужачых  2-га асобнага стралковага батальёна.

Аляксандра ДЖЭЖОРА, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Святочныя ўрачыстасці 13 мая прайшлі паўсюдна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика