Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адзначылi ў Пiнскiм раёне. 21.by

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адзначылi ў Пiнскiм раёне

20.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

День герба и флага Беларуси (8)
Урачыстасць з нагоды святкавання Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адбылася ў Парахонску.

Як зазначылі вядучыя, сімвалічна, што свята, якое адзначаецца штогод у другую нядзелю мая, ідзе адразу пасля Дня Перамогі. У гэты дзень наступіў мір, цану якому добра ведае беларускі народ. Таму палітыка нашай краіны міралюбівая, што, у першую чаргу, і сімвалізуюць галоўныя дзяржаўныя сімвалы – герб, сцяг и гімн. Любоў да Радзімы, братэрства, працавітасць, росквіт, мудрасць, непарыўная сувязь пакаленняў – гэтыя паняцці таксама складаюць сэнс асноўных атрыбутаў незалежнасці Беларусі.

Адным з самых хвалюючых момантаў свята традыцыйна з’яўляецца ўзняцце Дзяржаўнага сцяга. Такое права было прадастаўлена годным парахонцам – трактарысту-машыністу мясцовай гаспадаркі Сяргею Шпакоўскаму і адзінаццацікласніцы Сафіі Левай. Затым у ладным выкананні духавога аркестра, навучэнцаў Парахонскай дзіцячай школы мастацтваў і ўсіх прысутных прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

– Любоў да малой радзімы пачынаецца з трапяткога стаўлення і правільнага выкарыстання беларускай сімволікі, – падкрэсліў у святочным віншаванні намеснік старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Палхоўскі. – Яе трэба шанаваць, верыць у яе славу і веліч, як і верыць чалавек у тое, што новы дзень – гэта новы ўзыход сонца. Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны з паважлівым стаўленнем да сцяга, герба і гімна сваёй краіны. Без гэтага няма грамадзяніна, няма і дзяржавы.

Развіваючы пазначаную тэму, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар ААТ «Парахонскае» Уладзімір Храленка пажадаў усім прысутным, і асабліва ма-ладому пакаленню, несці ў сваёй душы значэнне дзяржаўнай сімволікі, што да-зволіць ім гэтак жа моцна стаяць на нагах, як стаіць наша краіна.

На свяце сваё першае ўрачыстае абяцанне вымавілі мясцовыя акцябраты, якія ў гэты дзень сталі піянерамі. Гальштукі ім павязалі ганаровыя госці – Дзмітрый Палхоўскі, Уладзімір Храленка, дэпутат Пінскага раённага Савета дэпутатаў, начальнік раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Ала Прылоўская, кіраўнік справамі райвыканкама Валерый Міленчук, старшыня Парахонскага сельвыканкама Васіль Кацуба, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Падшывалаў, першы сакратар Пінскага райкама БРСМ Сяргей Уладзіміраў.

Не менш урачыстым стала свята для новых членаў БРСМ. Членскія білеты Сяргей Уладзіміраў уручыў вучням школы Аляксею Бандарчуку, Дар’і Бут-Гусаім, Юліі Яскевіч, Паўлу Дубіне.

Завяршылася афіцыйнае святкаванне музычным нумарам «Беларусь!» у выкананні вакалістаў раёна, дзіцячага танцавальнага калектыву «Рытм» Парахон-скага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу. Артыстаў падтрымалі прысутныя са сцяжкамі і каляровымі паветранымі шарамі.

 Людміла Рэбкавец.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Урачыстасць з нагоды святкавання Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адбылася ў Парахонску. Як зазначылі вядучыя, сімвалічна, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика