В ОАО «Ружаны-Агро» охрану труда доверяют молодым. 21.by

В ОАО «Ружаны-Агро» охрану труда доверяют молодым

21.05.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ААТ «Ружаны-Агра» — адно з буйнейшых сельгаспрадпрыемстваў рэспублікі, прычым як па зямельнай плошчы, так і па колькасці работнікаў. На канец красавіка бягучага года працоўны калектыў тут налічваў 680 чалавек. Варта адзначыць, што добрая заработная плата прыцягвае ў таварыства ўсё больш маладых людзей.
У мінулым годзе, да слова, на работу ў ААТ «Ружаны-Агра» прыйшлі тры маладыя спецыялісты, якія займаюцца пытаннямі аховы працы і захавання тэхнікі бяспекі. Вядучы спецыяліст па ахове працы Вадзім Зеляняк і інжынер па ахове працы Вольга Сакольчык закончылі Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, а інжынер па ахове працы Ганна Якуцэня — Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Вадзім і Ганна, можна сказаць, мясцовыя: з Арабнікаў і Калазубаў, а Вольга нарадзілася ў Жабінцы.

На здымку: маладыя спецыялісты Вольга Сакольчык, Ганна Якуцэня і Вадзім Зеляняк у кабінеце па ахове працы.
Работы маладым людзям у гаспадарцы хапае, паколькі тут шмат вытворчых падраздзяленняў.
Інжынер па ахове працы — гэта спецыяліст, які сочыць за захаваннем правілаў бяспекі жыцця і здароўя супрацоўнікаў прадпрыемства ў працэсе іх працоўнай дзейнасці. У дадатак да гэтага, Вадзім Зеляняк адказвае за экалагічную бяспеку, а Вольга Сакольчык — за пажарную і пытанні грамадзянскай абароны.
У абавязкі маладых спецыялістаў уваходзіць распрацоўка і ўкараненне лакальнай нарматыўнай базы па ахове працы, арганізацыя аглядаў і кантроль за іх правядзеннем, расследаванне няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Важнай часткай работы з’яўляецца падрыхтоўка і правядзенне атэстацыі рабочых месцаў, навучанне членаў працоўнага калектыву тэхніцы бяспекі.
Асабліва напружана спецыялістам па ахове працы даводзіцца працаваць у перыяд веснавой і восеньскай пасяўной кампаніі, сезона нарыхтоўкі кармоў. Хапае клопатаў і ў зімовы перыяд, калі вядуцца рамонтныя работы ў майстэрнях. На тэрыторыі ААТ «Ружаны-Агра» знаходзіцца, да слова, сем буйных малочнатаварных комплексаў і фермаў, а таксама свінакомплекс, дзе таксама патрэбны нагляд спецыялістаў па ахове працы.
Зразумела, што ў гэтай справе важнае месца мае прафілактычная работа. Сваю галоўную задачу маладыя спецыялісты бачаць у тым, каб звесці да мінімуму колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Пакуль за чатыры месяцы бягучага года ў таварыстве іх не было зарэгістравана. І ў гэтым бачыцца заслуга Вадзіма Зеленяка, Вольгі Сакольчык і Ганны Якуцэні.
Мікола АРХУЦІК, Сяргей Талашкевіч (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААТ «Ружаны-Агра» — адно з буйнейшых сельгаспрадпрыемстваў рэспублікі, прычым як па зямельнай плошчы, так і па колькасці работнікаў. На канец красавіка бягучага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика