Выстава “Беларусь 1914-1918. Вайна і мір” адкрыецца ў Вілейцы 18 кастрычніка. 21.by

Выстава “Беларусь 1914-1918. Вайна і мір” адкрыецца ў Вілейцы 18 кастрычніка

15.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 18 кастрычніка па 11 лістапада ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея  будзе праходзіць аўтарская выстава Уладзіміра Ліхадзедава  “Беларусь 1914-1918. Вайна і мір”. Выстава прысвячаецца 100-годдзю заканчэння Першай Сусветнай вайны і з’яўляецца працягам аўтарскага праекта “У пошуках страчанага”, які распачаўся 14 верасня 2018 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

100 гадоў таму, на германа-французскай граніцы, ў Камп’енскім лесе перамір’ем 11 лістапада 1918 года быў пакладзены канец кровапралітнай Вялікай Еўрапейскай вайне, палыхаўшай на зямным шары амаль пяць гадоў. Гэты дзень увайшоў у гісторыю як “Дзень прымірэння”, дзень заканчэння Першай Сусветнай вайны. Вайна, якая пакінула глыбокі след і на нашай, вілейскай зямлі.

Беларусь амаль на чатыры гады ператварылася ў арэну крывавых бітваў. Тут вяршыліся гераічныя  подзвігі і гіблі нявінныя, звыш 800 тысяч нашых суайчыннікаў было мабілізавана, каля 70 тысяч ураджэнцаў Беларусі загінула на франтах у складзе рускай арміі, каля 2 мільёнаў – сталі вымушанымі бежанцамі.

На выставе будуць  прадстаўлены экслюзіўныя фотаматэрыялы з прыватнай калекцыі вядомага гісторыка, даследчыка і аўтара кніг па Першай Сусветнай вайне Уладзіміра Ліхадзедава. Наведвальнікі выставы змогуць самі пераканацца, як вайна і мір ужываліся на беларускай зямлі ў гады  Першай Сусветнай: бітвы і франтавы быт, догляд за раненымі і трагедыя бежанцаў – усе гэтыя тэмы будуць паказаны вачыма салдат і мірных жыхароў па два бакі фронту.

Адкрыццё выставы адбудзецца 18 кастрычніка а 16.00 гадзіне.

Запрашаем усіх жадаючых.






 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 18 кастрычніка па 11 лістапада ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея  будзе праходзіць аўтарская выстава Уладзіміра Ліхадзедава ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика