Адказнасць за ўчынкі. 21.by

Адказнасць за ўчынкі

26.04.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па справах непаўналетніх на чале з намеснікам старшыні камісіі Вольгай Макаравай. На ім было разгледжана тры выпадкі парушэння заканадаўства, два з якіх звязаны з распіваннем алкагольных напояў.

Два 17-гадовыя юнакі нашага раёна, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі Баранавічаў і Дзяржынска, распівалі алкагольныя напоі (піва), кожны ў сваёй кампаніі сяброў, у грамадскім месцы паўторна. Гэта адбывалася ў розны час, але ў адным месцы — ля будынка Новагара-дзейскага СЦК і А, дзе парушальнікі былі заўважаны супрацоўнікамі міліцыі. Адзін з фігурантаў атрымаў штраф памерам 2 базавыя велічыні, другі — 3 (сваю віну юнак не прызнаў).

Трэцяя справа тычылася дарожна-транспартнага здарэння, якое здзейсніў непаўналетні жыхар Нясвіжа, навучэнец Уздзенскага ліцэя. Не маючы вадзіцельскіх праў, ён сеў за руль аўтамабіля бацькі. Вяртаючыся з райбальніцы, юнак па сваёй неасцярожнасці з’ехаў на сустрэчную паласу, дзе адбылося сутыкненне з другім аўтамабілем. У выніку абодва транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні, а паездка сына абышлася бацькам у 30 базавых велічынь.

Па месцы вучобы з падлеткамі праводзіцца прафілактычная работа.

Парушальнікі ўсвядомілі здзейсненае і абяцалі больш не рабіць падобных учынкаў.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па справах непаўналетніх на чале з намеснікам старшыні камісіі Вольгай Макаравай. На ім было разгледжана
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика