Газеты, пернікі і пераводы, або Пра тое, навошта пошце колы. 21.by

Газеты, пернікі і пераводы, або Пра тое, навошта пошце колы

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

Газеты, пернікі і пераводы, або Пра тое, навошта пошце колы
Карэспандэнт “Герой працы” праехала па маршруце паштовага аўтамабіля і даведалася, у якіх умовах працуюць паштальёны і якія паслугі найбольш запатрабаваныя ў вяскоўцаў.
Газеты, пернікі і пераводы, або Пра тое, навошта пошце колы

За апошнія 10-15 год – час даволі сціплы ў параўнанні з больш як тысячагадовым існаваннем пошты – гэты від сувязі перажыў, бадай, самую неверагодную трансфармацыю. З аднаго боку, пошта “падхапіла” ўсе здабыткі тэхнічнага прагрэсу. З іншага – узяла на сябе максімальную колькасць абавязацельстваў па абслугоўванні насельніцтва. Сёння наўрад ці каго здзівіць прапанова набыць на пошце камплект пасцельнай бялізны ці аплаціць крэдыт. Час дыктуе ўмовы. Ты або падпарадкоўваешся, або аказваешся на ўзбочыне.

Газеты, пернікі і пераводы, або Пра тое, навошта пошце колы

Не першы год Таццяна Літвін і Міхаіл Окунеў працуюць у паштовым аддзяленні на колах.

Калі насельніцтва і без таго невялікіх вёсачак стала скарачацца, рэнтабельнасць некаторых паштовых аддзяленняў сувязі пайшла на спад. І 1 снежня 2009 года, як толькі закрылася пошта ў Полькавічах, у першы свой рэйс адправілася аддзяленне сувязі “на колах”. У 2013 годзе з’явілася яшчэ адна абсталяваная для мабільнай работы машына. За 10 год гэта форма работы, дарэчы, не новая для сусветнага вопыту, даказала вартасць свайго існавання. Ва ўсялякім разе, тое, што вяскоўцы з нецярпеннем чакаюць сіні фургончык, журналіст убачыла на ўласныя вочы.

– Таццянка, мне, калі ласка, бутэлечку алею і 20 рублёў на тэлефон, – працягвае грошы ў акенца жыхарка вёскі Сіроціна – першага прыпынку на маршруце.
– А я перавод чакаю, мо прыйшоў ужо? – уступае ў дыялог наступны па чарзе.
Газеты, пернікі і пераводы, або Пра тое, навошта пошце колыАплаціць крэдыт, разлічыцца па рахунках за жыллёва-камунальныя паслугі, выпісаць газеты, атрымаць карэспандэнцыю ці пасылку, зняць наяўныя грошы – выканаць гэтыя і многія іншыя сацыяльна значныя аперацыі сёння прапануе мабільная пошта. Таксама тут можна няблага закупіцца прадуктамі – чай, кава, крупы, пернікі, добра ідзе сланечнікавы алей.
– Мне бутэлечак пяць, калі ласка, – робіць заказ работнік мясцовага сельгаспрадпрыемства. – Таксама падатак на зямлю вазьміце.
– Ой, і я ж за зямлю яшчэ не заплаціла, – спахапілася жанчына ў чарзе, – добра, што ўспомніла.
Вяскоўцы дзеляцца апошнімі навінамі, вядуць размовы “за жыццё”. Згодна з раскладам, пошта стаіць тут цэлую гадзіну – атрымаць абслугоўванне  за гэты час можа кожны жадаючы. У дні выплаты пенсій людзей звычайна больш. Працуе мабільная пошта, як кажуць, да апошняга кліента.
Газеты, пернікі і пераводы, або Пра тое, навошта пошце колыПакуль аператар сувязі Таццяна Літвін прымае плацяжы і прадае тавары, Вера Сіўцова – мясцовы паштальён – сартыруе перыёдыку.
–– Газет сёння не вельмі шмат – субота. Дарэчы, у 30 дамоў у Сіроціне ідзе і раёнка.
– Тут добра бяруць латарэі, часцяком выйграюць, – расказвае Таццяна Літвін. – Наогул, стараемся задаволіць патрэбы нашых кліентаў. Прывозім усё, што заказваюць. Аднаму – камбікорм, іншаму – коўдру.
Таццяна сваёй работай задаволена. Яе працоўнае месца абсталявана ўсёй неабходнай тэхнікай. Ацяпляецца, таму і зіма не страшная. Да гэтага жанчына некаторы час рупілася на пошце ў Дабеі. Калі прапанавалі працаваць у ад-дзяленні  “на колах”, згадзілася – і не шкадуе. Дзень, напоўнены паездкамі, узаемаадносінамі, знаёмствамі, звычайна прабягае хутка. У роднай Дабеі Таццяна Літвін – і старэйшына, і дэпутат сельскага Савета, і наогул шаноўны чалавек.
З Сіроціна машына накіравалася ў бок Добрына. Па дарозе былі дастаўлены заказы кліентам у Зямцы і Юрава. Вядома, без паштовага абслугоўвання людзей ніхто не пакіне.
Наогул, у маршруце пазначана 15 вёсак, чатыры пастаянныя стаянкі. А яшчэ раз на месяц прыпынак на гадзіну робіцца ў Зямцах, і штотыднёва – у Лявонаве. Людзі ведаюць расклад, які строга вы-трымліваецца.
Машына працуе штодня, акрамя нядзелі і панядзелка. За баранкай ужо гадоў пяць – вопытны вадзіцель, надзейны памочнік Міхаіл Окунеў.
– Людзі ў вёсках шчырыя і прыветныя, заўжды нам рады, – кажа Міхаіл.
Дарэчы, стаянкі – адна ў Сіроціне і дзве ў Добрыне – добраўпарадкаваныя. Работнікі перасоўнага аддзялення ў адказе за чысціню і парадак на іх.
– Мы паклапаціліся пра тое, каб нашым кліентам было камфортна. Можна схавацца ад дажджу ці прысесці ў чаканні сваёй чаргі, – расказвае начальнік участка паштовай сувязі Шуміліна Алеся Новікава. – Есць і скрыня для пісьмаў, і расклад работы.
Паштальёнам у Добрыне ўжо шмат год рупіцца Алена Асташонак. Разносіць газеты, пенсіі, арганізоўвае падпіску на перыёдыку. Прадпрыемства забяспечыла формай і абуткам. Хутчэй спраўляцца дапамагае выдзелены веласіпед. Зараз Алена гадзіны за чатыры паспявае развезці газеты па адрасах. Зімой, калі на веласіпед не сядзеш, і даўжэй выходзіць.
На стаянцы ў Добрыне, як гарачыя піражкі, ішлі цёплыя жаночыя калготкі. Нават мужчыны для сваіх гаспадынь бралі. Мыла, шампунь, ванільныя баранкі, рыбныя кансервы – гандаль ішоў бойка. Тут нельга не адзначыць спрыт Таццяны Літвін: ведае, каму што прапанаваць, памятае густы сваіх кліентаў. Таму і план заўжды выконвае.
Людзі, якія якраз атрымалі пенсіі ды зарплаты, стараліся хутчэй разлічыцца з крэдытамі ды квартплатай. Усе ў адзін голас хвалілі Таццяну ды Міхаіла. Маўляў, без іх, і наогул сувязь з сусветам страцілі б. І яны ўсіх сваіх кліентаў у твар ведаюць. У аднаго здароўем пацікавяцца, іншага з нараджэннем дачкі павіншуюць. Пасля Добрына машына накіравалася ў Пабеду.
Наогул, у раёне працуюць два аддзяленні “на колах”, 14 стацыянарных аддзяленняў сувязі, тры паштовыя пункты. Гэта дазваляе ахопліваць паштовым абслугоўваннем усё насельніцтва раёна.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №80 ад 11.10.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газеты, пернікі і пераводы, або Пра тое, навошта пошце колы Карэспандэнт “Герой працы” праехала па маршруце паштовага аўтамабіля і даведалася, у якіх умовах...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика