Пришли на помощь волонтёры из Шумилинской СШ №2. 21.by

Пришли на помощь волонтёры из Шумилинской СШ №2

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Герой працы

Гатовы прыйсці на дапамогу
У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь – за бяспеку!» работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных аказвалі пасільную шэфскую дапамогу адзінокім пенсіянерам, ветэранам працы, мнагадзетным сем’ям.

Пришли на помощь волонтёры из Шумилинской СШ №2

Юныя валанцёры дапамагаюць адзінокім пенсіянерам.

Так, вучні Шумілінскай СШ №2 адправіліся на дапамогу да адзінокіх пенсіянераў пасёлка і дапамаглі ва ўборцы домаўладанняў, прысядзібных участкаў  ад смецця. Юныя валанцёры пераносілі і складвалі дровы, перакопвалі градкі. Па заканчэнні работ яны ўручалі памяткі «Неапалімая купіна» і размяшчалі наклейкі на дзверы і брамкі, якія сведчылі пра тое, што тут была аказана дапамога ў рамках акцыі «Моладзь – за бяспеку!».
Старанні дзяцей не пакінулі раўнадушнымі пенсіянераў, на развітанне памочнікі чулі ад падшэфных словы ўдзячнасці за клопат.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №83 ад 22.10.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гатовы прыйсці на дапамогу У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь – за бяспеку!» работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з актывістамі...
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика