Лісабонская дамова пачала дзейнічаць
01.12.2009 11:35
—
Новости Мира
|
Роўна апоўначы – у Мінску была гадзіна ночы — у Еўрапейскім саюзе пачалася новая эпоха. Уступіла ў сілу Лісабонская дамова аб рэформе. Урачыстая цырымонія з нагоды ўступлення ў сілу Лісабонскай дамовы адбудзецца сёння ў сталіцы Партугаліі. Дамова была падпісана лідэрамі краін ЕС два гады таму — 13 снежня 2007 года, пасля чаго пачаўся цяжкі працэс яе ратыфікацыі, які завяршыўся толькі ў гэтым лістападзе. Найбольш складана ратыфікацыя дагавора праходзіла ў Ірландыі і Чэхіі. Галоўнымі дзеючымі асобамі на сённяшняй цырымоніі будуць нядаўна прызначаны першы прэзідэнт Еўрасаюза Херман ван Ромпей і вярхоўны прадстаўнік ЕС па вонкавых справах Кэтрын Эштан. Арыгінал дакумента ўжо дастаўлены ў партугальскую сталіцу з Італіі, якая з’яўляецца краінай‑дэпазітарыем дамовы. Лісабонская дамова прадугледжвае шэраг рэформаў, галоўная мэта якіх — палепшыць структуру кіравання ЕС з улікам яго пашырэння і аптымізаваць механізм прыняцця рашэнняў. Так, напрыклад, адзінагалоссе застанецца абавязковай умовах толькі для прыняцця рашэнняў, звязаных з вонкавай, унутранай, падатковай і сацыяльнай палітыкай. У Лісабонскай дамове таксама прадугледжана магчымасць выхаду той ці іншай краіны з Еўрасаюза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Роўна апоўначы – у Мінску была гадзіна ночы — у Еўрапейскім саюзе пачалася новая эпоха.
|
|