21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Анатоль БУТЭВIЧ: «Немагчыма быць краязнаўцам i не любiць сваю зямлю...»

25.08.2009 21:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свой край

Як паведамляла «Звязда», у канцы сакавiка ў Мiнску прайшла ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнню грамадскага аб’яднання «Беларускае краязнаўчае таварыства». Яго старшынёй быў абраны пiсьменнiк Анатоль Бутэвiч. Аб тым, якой дзейнасцю плануе займацца грамадскае аб’яднанне, аб стане краязнаўства ў краiне з Анатолем Бутэвiчам гутарыць карэспандэнт «Звязды»:

— Iдэя стварэння гэтага грамадскага аб’яднання iснавала даўно. Былi людзi ў Мiнску, у абласцях i раёнах, якiя жадалi стварыць такую арганiзацыю (фактычна ж гэта аднаўленне дзейнасцi iснаваўшых пэўны час таму краязнаўчых структур). Але, на жаль, па розных прычынах два гады мы не маглi сабрацца для ўстаноўчай канферэнцыi. У канцы сакавiка яна нарэшце адбылася...

На мой погляд, сёння краязнаўчы рух у Беларусi развiты вельмi шырока. Так, ён заўсёды iснаваў у школах. Настаўнiкi — гэта тая катэгорыя краязнаўцаў, якая не знiкала i не знiкне. I гэта датычыцца не толькi настаўнiкаў-гуманiтарыяў, але i фiзiкаў, хiмiкаў... Усе яны апантаныя адным жаданнем — ведаць сваю зямлю. А яшчэ яны спрыялi i спрыяюць таму, каб, як i маё пакаленне, цяперашняя моладзь захварэла на такую хваробу як радзiмалюбства. Краязнаўства i радзiмалюбства — гэта паяднаныя паняццi. Бо немагчыма быць краязнаўцам i не любiць сваю зямлю, сваю радзiму... Таксама да краязнаўчага руху зараз далучаны не толькi настаўнiкi, але i шмат журналiстаў, бiблiятэкараў, супрацоўнiкаў музеяў, вучоных... Людзей розных узростаў i прафесiй.

I вось узнiкла iдэя паспрыяць краязнаўцам аб’яднацца на ўзроўнi краiны, каб вынiкi нашай працы былi больш важкiмi. Канешне, тое, што робiцца для раёна, вёскi, школы — гэта карысна i патрэбна. Гэта будзе рабiцца. Але ўсё ж калi гэтыя ручайкi звесцi ў адну вялiкую раку, то, напэўна, да вялiкага акiяна плыць будзе прасцей.

Задача нашага грамадскага аб’яднання будзе заключацца ў тым, каб усе гэтыя ручайкi «вылiлiся» ў нейкiя важкiя праграмы на рэспублiканскiм узроўнi. Думаю, на першым часе павiнна iснаваць некалькi асноўных праграм, якiя б аб’ядналi працу краязнаўцаў i дазволiлi на ўзроўнi краiны працаваць у адным рэчышчы, па адной методыцы.

Напрыклад, над стварэннем энцыклапедыi «Замкi зямлi беларускай». Сёння захавалася небагата замкаў. Але практычна кожнае паселiшча некалi мела альбо замак, альбо палац, альбо крэпасць. Наша зямля знаходзiлася на вятрах гiстарычных падзей, усе войны iшлi праз нас. Таму беларусы вымушаны былi будаваць абарончыя збудаваннi. I можна сабраць усе матэрыялы, якiя датычацца замкаў, што некалi iснавалi i ад якiх захавалiся рэшткi цi ўжо нiчога не захавалася.

Матэрыялы аб тым, як будавалiся гэтыя замкi, якiя мелi памеры. Шмат з гэтага ўжо ёсць. Але, напэўна, далёка не ўсё. I сабраць матэрыялы пра замкi не толькi як пра аб’екты матэрыяльнай культуры, але i пра ўсё, што адбывалася ў iх i вакол iх. Зафiксаваць легенды, паданнi... Паспрабаваць аб’яднаць матэрыялы па адной методыцы. Можа, у вынiку колькi тамоў атрымалася б.

Таксама могуць iснаваць некалькi драбнейшых па памерах, але не менш важных праграм. Напрыклад, звязаных з Мiнскам. Чаму б краязнаўцам, аб’яднаўшы намаганнi, не ўшанаваць нейкiм чынам Нямiгу? Усе ведаюць са «Слова аб палку Iгаравым» пра бiтву на Нямiзе. Але дзе сёння летапiсная рака? Хто ведае, дзе яна цячэ?

Як нi дзiўна, у Мiнску дагэтуль няма памятнага знака, якi засведчыў бы дату заснавання горада, хоць ён мае амаль тысячагадовую гiсторыю! I можна было б аб’яднаць адно з другiм — Нямiгу да людзей вывесцi i побач паставiць памятны знак... Чым не карысная акцыя?

Могуць быць i iншыя iнiцыятывы. Наогул, мы вызначылi для сабе найбольш важкiя напрамкi дзейнасцi. Гэта гiстарычная спадчына, культурная спадчына, прыродная спадчына, гiсторыка-культурныя асяродкi Беларусi. Вялiкая Айчынная вайна. Гэта напрамак не толькi да 60-годдзя Перамогi. Бо, напрыклад, далёка не ўсе палеглыя салдаты знойдзены, пахаваныя па-людску. Працы ў гэтым напрамку даследчыкам яшчэ хопiць. I краязнаўцам у тым лiку.

Таксама ў якасцi аднаго з асноўных напрамкаў мы вызначылi школьнае краязнаўства, тэму землякоў. Пачынаючы ад вёскi i iдучы далей, на ўзровень раёна, вобласцi, можна i патрэбна выяўляць i вывучаць жыццё знакамiтых землякоў.

Яшчэ адзiн прыярытэтны напрамак — родазнаўства. Сёння цiкавасць да сваiх каранёў ажывае, але яна iдзе крыху не ў тым напрамку — усе iмкнуцца знайцi сведчаннi аб сваiм паходжаннi са знакамiтых княжацкiх родаў. Але хiба гэта не гонар, калi нехта выявiць, што працягвае род Лазара Богшы, Францыска Скарыны цi слуцкiх ткачоў? Альбо нейкi род, якi праславiўся ў той цi iншай мясцовасцi ганчарнымi цi iншымi народнымi вырабамi?..

Таксама надзвычай актуальна далучыць да краязнаўства прадстаўнiкоў розных нацыянальнасцяў, што здаўна ў згодзе жывуць на Беларусi. Каб i яны таксама даследавалi сваю гiсторыю. Яшчэ важна развiваць рэлiгiйнае краязнаўства, вывучаць i асэнсоўваць дзейнасць вядомых прадстаўнiкоў розных канфесiй.

Асаблiва важным уяўляецца экалагiчнае краязнаўства, бо ў краiне зараз развiваецца экалагiчны турызм. I экалагiчнае краязнаўства павiнна паспрыяць гэтаму развiццю. Яно можа займацца пытаннямi аднаўлення ландшафтаў, былых паркаў, сядзiб, якiя калiсьцi мелi выдатныя аранжарэi з унiкальнымi раслiнамi.

— Такiм чынам, аб’яднаўшы намаганнi многiх краязнаўцаў, вы ў тым лiку мяркуеце змянiць сiтуацыю там, дзе адзiнкам нiчога не ўдавалася зрабiць? Гэта датычыцца помнiка Нямiзе, напрыклад...

— Я не гаварыў бы пра аб’яднанне як пра такое, што здолее адразу зрабiць тое, чаго не здолелi зрабiць папярэднiкi. Але любое пытанне, калi яго не ставiць шмат разоў, пацiху забываецца. I да тых праектаў, якiя калiсьцi павiнны былi быць рэалiзаванымi, але па розных прычынах не рэалiзавалiся, сёння можна было б зноў вярнуцца.

I не толькi ў сталiцы, але i на месцах. Аб’яднанымi намаганнямi краязнаўцы могуць зрабiць шмат. Але гэта не азначае, што яны павiнны зараз усiх падмянiць. Не, працаваць трэба разам з iншымi. I з дзяржаўнымi ўстановамi, i з музеямi, i з бiблiятэкамi... Задача грамадскага аб’яднання — на рэспублiканскiм узроўнi дапамагчы завяршаць тыя цi iншыя праекты. Дапамагаць краязнаўцам рабiць iх працу вынiковай, каб нечым рэальным завяршалiся iнiцыятывы знiзу.

Праўда, падкрэслю, што пакуль адбылася толькi ўстаноўчая канферэнцыя. Зараз iдзе афармленне дакументаў i падрыхтоўка да падачы iх у мiнiстэрства юстыцыi, якое вынесе рашэнне аб рэгiстрацыi. Тады таварыства будзе мець юрыдычныя паўнамоцтвы.

Дарэчы, мы праводзiлi канферэнцыю на базе Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта культуры i мастацтваў. Шмат супрацоўнiкаў i студэнтаў гэтай навучальнай установы прымалi ў ёй удзел. Чаму менавiта гэты унiверсiтэт? Справа ў тым, што там рыхтуюць студэнтаў-краязнаўцаў. Сёння 50 чалавек рыхтуецца па краязнаўчай спецыяльнасцi. I ўдзельнiкi ўстаноўчай канферэнцыi пагадзiліся нават, што з трох намеснiкаў старшынi таварыства два будуць прадстаўнiкамi унiверсiтэта. Адзiн з iх — выкладчык Рычард Саматыя, другi — студэнт Павел Каралёў. Трэцiм жа намеснiкам абраны супрацоўнiк Нацыянальнага архiва Вiталь Скалабан... I мы мяркуем надалей супрацоўнiчаць не толькi з Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэтам культуры, але i з Белдзяржунiверсiтэтам, iншымi навучальнымi ўстановамi. Гэта будзе карысна...

— У Беларусi ў апошнiя гады выдаецца шмат краязнаўчай лiтаратуры. Як вы ацэньваеце сiтуацыю на рынку гэтых выданняў? Якiх выданняў, на ваш погляд, не хапае? Наколькi такая лiтаратура запатрабаваная чытачамi?..

— Выданняў сапраўды шмат. Але iх нiколi не будзе зашмат! Таму што наша тысячагадовая гiсторыя яшчэ далёка не расшыфраваная. Нi па асобах, нi па падзеях... Таму, колькi б нi выдавалася лiтаратуры, яе зашмат не будзе.

Ды i па адных напрамках краязнаўства iснуе больш даследаванняў, па другiх — менш. А па некаторых амаль нiчога няма... Таму было б карысна скаардынаваць выданне краязнаўчай лiтаратуры па тэматыцы.

Што да запатрабаванасцi, то цяпер больш за ўсё запатрабавана лiтаратура дэтэктыўная. Але гэта не азначае, што ўся iншая лiтаратура не мае свайго чытача, не мае права на iснаванне. Наогул, мы прызвычаiлiся лiчыць, што запатрабаванасць — гэта калi сёння кнiгу выдалi i адразу ж распрадалi. А я лiчу, што краязнаўчая лiтаратура (у тым лiку альбомы), кожны дзень павiнна быць у кнiгарнях. Бо калi мы нешта выдалi i адразу прадалi, гэта не азначае, што мы задаволiлi попыт.

Тым больш краязнаўчая лiтаратура павiнна быць у кнiгарнях кожны дзень, калi развiваецца турызм. Турыст хоча купiць лiтаратуру тады, калi ён прыехаў у краiну, у горад, у палац... I гэтай лiтаратуры павiнна быць дастаткова. Асаблiва там, дзе развiваецца турызм.

— Неяк, адказваючы на маё пытанне аб стаўленнi насельнiцтва Беларусi да архiтэктурнай спадчыны, адзiн з гiсторыкаў адзначыў, што ў апошнiя гады «ў цэлым сiтуацыя ў грамадстве палепшылася. Вельмi добрыя зрухi адбылiся ў свядомасцi моладзi. У першую чаргу студэнцтва... У той жа час трэба адзначыць новую небяспеку, якая з’явiлася ў апошнiя гады. Гэта так званыя «новыя беларусы». Людзi гэта маладасведчаныя, малакультурныя, якiя маюць грошы i знiшчаюць гiстарычныя цэнтры гарадоў — робяць у гiстарычных будынках свае офiсы. Падчас «еўрарамонту» яны могуць i печ кафляную зламаць за пяць хвiлiн, i балкон стары знесцi, i дзверы выкiнуць...» Як вы пракаментуеце гэтае меркаванне?

— Калi гаварыць пра «новых беларусаў», то можа гэта не яны, а мы вiнаватыя? Вiнаватыя ў тым, што ў свой час не паспелi iм данесцi гiстарычных ведаў, сфармiраваць iх свядомасць. I цяпер не надта iмкнёмся да гэтага...

I далёка не ўсе «новыя беларусы» несвядомыя. Многiя з iх робяць шмат карысных спраў. А што датычыцца адносiнаў да нашай гiстарычнай спадчыны, то непавагай да яе грашаць, на жаль, многiя.

Дарэчы, адным з напрамкаў дзейнасцi краязнаўцаў мог бы быць наступны. Калi мы ведаем, што нейкiя багатыя людзi будуць укладваць грошы ў аднаўленне, рэстаўрацыю тых цi iншых будынкаў, чаму б нам адразу туды не пайсцi i не паспрыяць таму, каб там захавалася гiстарычная аура? Бо не думаю, што кожны знарок ставiць мэту разбураць, усталёўваць шклопакеты замест старажытных рэчаў... Проста яны не дайшлi да нармальнага разумення сiтуацыi, а мы iм своечасова не падказалi.

Мы павiнны паяднаць iнтарэсы, каб пазбегнуць негатыўных выпадкаў. I нельга гаварыць, што гэтыя «новыя беларусы» — не нашы, а тыя, «даўнiя» — гэта нашы. Усе мы дзеткi зямлi гэтай, як пiсаў Багушэвiч. I ўсе павiнны дбаць пра нашу агульную радзiму. Iншая рэч, што мы павiнны заразiць маладых, у тым лiку «новых беларусаў», хваробай радзiмалюбства.

Сяргей КУЗНЯЦОЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляла «Звязда», у канцы сакавiка ў Мiнску прайшла ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнню грамадскага аб’яднання «Беларускае краязнаўчае таварыст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика