Адрасная дапамога — з новай «планкi»
Сяргей ГРЫБ
З 1 лютага «сярэднi» бюджэт пражытачнага мiнiмуму ў Беларусi складае 158.120 рублёў.
Адначасова вызначаны новыя памеры БПМ для асобных катэгорый грамадзян. У прыватнасцi, зараз для працаздольнага насельнiцтва ён адпавядае 174.410 рублям, для пенсiянераў — 140.120, студэнтаў — 166.560, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў — 182.190, а дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 131.840 рублям. Дарэчы, паведамiлi ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, у сувязi са змяненнем «сярэдняга» бюджэту пражытачнага мiнiмуму павялiчваецца «планка» для прадастаўлення адраснай сацыяльнай дапамогi — зараз яна складае 94.870 рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 лютага «сярэднi» бюджэт пражытачнага мiнiмуму ў Беларусi складае 158.120 рублёў
|
|