21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як развiваюцца тэлекамунiкацыйныя тэхналогii ў Беларусi?

25.08.2009 21:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

У Мiнску пачала работу Мiжнародная выстава «ТIBО-2006», якая з’яўляецца самай буйной у нашай краiне выставай, прысвечанай тэлекамунiкацыям, iнфармацыйным i банкаўскiм тэхналогiям.

Выступаючы на адкрыццi выставы, намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Васiль Гапееў адзначыў, што выкарыстанне найноўшых тэлекамунiкацыйных i iнфармацыйных тэхналогiй дазваляе беларускiм таварам паспяхова канкурыраваць на сусветным рынку. На выставе сярод гасцей прысутнiчаў мiнiстр iнфармацыi Беларусi Уладзiмiр РУСАКЕВIЧ. Ён згадзiўся адказаць на пытаннi карэспандэнта «Звязды»:

— Якiя ў вас ўражаннi ад сёлетняй выставы?

— Я рады, што сёння мы ўжо не адстаём па тэмпах развiцця ад iншых краiн. Гэта вельмi заўважна. I калi паглядзець на сферу сродкаў масавай iнфармацыi, то пабачым, што выкарыстоўваючы сучасныя камунiкацыйныя тэхналогii, мы змаглi вельмi аператыўна выйсцi за межы краiны са сваiм тэлебачаннем. Таксама зараз iдзе вяшчанне ў лiчбавым фармаце АНТ i СТБ. Такiм чынам, мы маем усе неабходныя тэхнiчныя сродкi, каб аператыўна i якасна данесцi да людзей прадукт, якi ствараюць сваiм розумам i талентам журналiсты.

— Днямi ўлады Лiтвы вырашылi спынiць рэтрансляцыю Беларускага тэлебачання ўсiмi кабельнымi аператарамi. Зроблена гэта было з-за таго, што, на думку лiтоўскага боку, праграмы беларускага тэлебачання распаўсюджваюць дэзiнфармацыю. Як вы пракаментуеце гэтае рашэнне?

— Я шкадую аб гэтым рашэннi. Бо на словах лiтоўцы, здаецца, выступаюць за свабоду слова, за свабоду распаўсюджвання iнфармацыi, а на справе робяць па-iншаму... Тым не менш гэта нас не шакiруе. Бо немагчыма пры сучасных тэхналогiях абмежаваць распаўсюджванне нейкай iнфармацыi. Чалавек, якi цiкавiцца Беларускiм тэлебачаннем, паставiць «талерку» i будзе глядзець «Беларусь-ТБ» нягледзячы на тое, што ў кабельных сетках гэтага тэлеканала не будзе.

— Распавядзiце пра блiжэйшыя планы Мiнiстэрства iнфармацыi ў галiне развiцця тэлекамунiкацыйных тэхналогiй...

— У блiжэйшых планах — развiццё лiчбавага тэлебачання. I на тэрыторыi нашай краiны будзе ажыццяўляцца вытворчасць як тэлевiзараў для прыёму лiчбавага сiгналу, так i спецыяльных прыставак для аналагавых тэлевiзараў. Прычым прыстаўка будзе каштаваць усяго 30—40 долараў...

— А што новага ў блiжэйшы час можна чакаць на беларускiх тэлеканалах?

— Самае галоўнае — павелiчэнне долi ўласнага прадукту на ўсiх беларускiх тэлеканалах. Уключаючы «Беларусь-ТБ». Трэба, каб ён пераходзiў да вытворчасцi ўласных праграм, якiя былi б цiкавыя замежнаму гледачу.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску пачала работу Мiжнародная выстава «ТIBО-2006», якая з’яўляецца самай буйной у нашай краiне выставай, прысвечанай тэлекамунiкацыям, iнфармацый
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика