У Беларусi i Казахстана няма абсалютна нiякiх праблем
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 4 красавiка сустрэўся з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусi Газiзам Алдамжаравым у сувязi з завяршэннем яго дыпламатычнай мiсii ў нашай краiне.
Беларускi лiдар пазiтыўна ацанiў развiццё супрацоўнiцтва з Казахстанам, адзначыўшы пры гэтым, што змяненне транзiтных тарыфаў пры транспарцiроўцы грузаў праз Расiю садзейнiчала б павелiчэнню ўзаемнага гандлю. «У тавараабароце мы практычна дасягаем $250 млн. Гэта нямала. Калi б мы вырашылi транспартную праблему, перакананы, што Беларусь i Казахстан мелi б тавараабарот не адзiн мiльярд долараў», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка заявiў: «У сферы палiтыкi, дыпламатыi, а таксама ў адносiнах двух прэзiдэнтаў няма абсалютна нiякiх праблем, i лiчу, нiколi не будзе». Газiз Алдамжараў павiншаваў Аляксандра Лукашэнку з выбраннем на пасаду прэзiдэнта i пажадаў поспехаў у рабоце. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 4 красавiка сустрэўся з Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусi Газiзам Алдамжаравым у сувязi з
|
|