21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На постсавецкай прасторы беларусы не згубiлiся. Са сваiмi рэкордамi

25.08.2009 21:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Ведай нашых!

Нядаўна на старонках газеты мы расказвалi чытачам пра апошняе выданне Кнiгi рэкордаў Гiнеса, у якое ўвайшлi iмёны людзей, а таксама падзеi, якiя так цi iнакш мелi дачыненне да Беларусi. Паколькi, як адзначалася, Кнiга рэкордаў Гiнеса разлiчана ў першую чаргу на англамоўны свет i яе «амерыканiзацыя» з кожным годам становiцца ўсё больш акрэсленай i вiдавочнай, на жаль, дасягненняў з беларускай «прапiскай» у выданнi было не вельмi шмат. I, зразумела ж, не таму, што нашы суайчыннiкi не маюць талентаў. Гэта засведчыла апошняе выданне Кнiгi рэкордаў Расii, краiн СНД i Балтыi «Диво». Сёння з дапамогай афiцыйнага прадстаўнiка i сааўтара Кнiгi ў Рэспублiцы Беларусь Аляксандра Калiнiна мы здзейснiлi экскурс па яе старонках.

Як памятаюць чытачы, складальнiкi Кнiгi рэкордаў Гiнеса не толькi не ўнеслi ў сваё апошняе выданне iмя нашай зямлячкi-доўгажыхаркi Ганны Адамаўны Барысевiч, якая нарадзiлася ў 1888 годзе (хоць адпаведная заяўка ў Лондан была накiравана), але i ўвогуле сарамлiва ўбралi гэтую намiнацыю. А вось у Кнiзе «Диво» Ганна Адамаўна заняла сваё пачэснае месца сярод iншых доўгажыхароў з краiн СНД.

У раздзеле «Фiзкультура i спорт» адзначаны сутачны марафон жаночых каманд Расii i Беларусi па футболу, якi адбыўся ў Брэсце 22—23 чэрвеня 2003 года. Перапынак у гульнi быў зроблены толькi на час траурнай цырымонii ў памяць аб загiнуўшых у Брэсцкай крэпасцi. Тады ў родных сценах перамагла беларуская каманда «Жамчужына» (з лiкам 93:87). Праўда, праз месяц у Маскве на заключным сутачным марафоне ў рамках спартыўнага фестывалю «Дружба» расiяне адыгралiся. Агульны лiк двух марафонаў склаў 253:159 на карысць расiйскай каманды.

У гэтым жа раздзеле, але пад рубрыкай «Атлетызм» можна ўбачыць i прозвiшча нашага вядомага атлета Вячаслава Харанэкi. У «залiкоўцы» майстра спорту мiжнароднага класа па гiраваму спорту, шматразовага чэмпiёна i ўладальнiка Кубкаў СССР, СНД i Рэспублiкi Беларусь, выкладчыка Акадэмii МУС — 109 сусветных i нацыянальных рэкордаў (на момант выхаду кнiгi), сярод якiх некаторыя з’яўляюцца па-сапраўднаму унiкальнымi. Нагадаем толькi адзiн з iх, калi Вячаслаў на працягу 36 гадзiн узнiмаў 40-кiлаграмовую бочачку з пiвам знiзу ўверх на прамыя рукi 4221 раз. У гэтым жа раздзеле адзначана i беларуская альпiнiстка Iрына Вялянкова — як адзiная ў свеце жанчына, якая выжыла пасля начоўкi ў «зоне смерцi» на вышынi 8000 метраў у Гiмалаях, страцiўшы пальцы абедзвюх ног i частку пятачных касцей. Два з паловай гады пасля ампутацыi iшло лячэнне i пратэзiраванне. А пасля гэтага майстар мiжнароднага класа Iрына Вялянкова зрабiла ўзыходжанне на Эльбрус. Потым яшчэ два. З’яўляючыся iнвалiдам II групы, яна ў маi 2001 года самастойна арганiзавала экспедыцыю i стала першым прадстаўнiком Беларусi, якi ўзышоў на вышэйшую кропку Паўночнай Амерыкi — пiк Мак-Кiнлi (6193 метры). А ў лютым 2004 года яна ўзышла на вышэйшую кропку Паўднёвай Амерыкi — пiк Аканкагуа (6960 метраў). Аналагiчных дасягненняў у жаночым сусветным альпiнiзме няма...

У раздзеле «Свет мастацтва» змешчана такая цiкавая iнфармацыя: самай дарагой карцiнай, купленай у Расii i перададзенай у падарунак Эрмiтажу, аказаўся «Чорны квадрат» Казiмiра Малевiча. У красавiку 2002 года на асабiстыя сродкi ў памеры мiльёна долараў яго набыў кiраўнiк холдынгу Уладзiмiр Патанiн. А прычым тут Казiмiр Малевiч? Ён, як вядома, быў ураджэнцам Беларусi.

Знайшлося ў гэтым жа раздзеле кнiгi «Диво» i месца нашаму Валерыю Кiсялёву з Мсцiслаўя. У 2000 годзе ён стварыў свой шэдэўр — размясцiў 145 мiнiяцюрных падковак у карункавай кампазiцыi на белай шкарлупiне курынага яйка. Перад гэтым, зразумела, стварыў маленькiя падкоўкi дыяметрам ад 4 да 5 мiлiметраў, цвiчкi вагой каля 0,1 грама (усяго iх пайшло 580 штук). Прыклад земляка «зачапiў» жыхара Мазыра Мiхаiла Яршова, якi вясной 2002 года прадэманстраваў вынiк сваёй паўгадовай працы — 280 маленькiх падковак, размешчаных адмысловым карункавым узорам на яйку, i замацаваных 832 такiмi ж мiнiяцюрнымi цвiчкамi. Аднак на гэтым дасягненнi мазыранiн не спынiўся i да 300-годдзя Санкт-Пецярбурга аздобiў 530 падкоўкамi ўжо гусiнае яйка з адлюстраваннем шпiля Адмiралцейства.

У раздзел «Навука i тэхнiка» апошняга выдання Кнiгi рэкордаў Расii, краiн СНД i Балтыi «Диво» паспелi трапiць толькi кар’ерныя самазвалы БелАЗ-7530 грузападымальнасцю 200—220 тон. Бо адносна нядаўна Беларускi аўтамабiльны завод вырабiў унiкальны экзэмпляр самазвала БелАЗ-75600 грузападымальнасцю 320 тон. Гэты рэкорд, бясспрэчна, увойдзе ў наступнае выданне кнiгi «Диво».

Нарэшце, у раздзеле «Жывёльны свет» зафiксаваны такi незвычайны факт, якi мае дачыненне да Беларусi. 70-гадовая ўдава з вёскi Пархiмаўцы Ганна Iванаўна Матысiк некалькi гадоў таму набыла на рынку ў Гродне трохрогую казу. Браць такую незвычайную жывёлiну нiхто не хацеў, таму прадавалi яе гаспадары па больш нiзкай цане. Жанчына набыла казу i не пашкадавала. Як сцвярджае «Диво», малако ў Белкi аказалася карысным для здароўя: i цiск збiвае, i нервы супакойвае, i ад прастуды лечыць.

P.S. Вядома ж, гэта далёка не ўсе цiкавыя i займальныя факты з нашага жыцця, вартыя ўвагi. Напэўна, нашы чытачы таксама могуць прыгадаць нешта незвычайнае. Калi ёсць чым падзялiцца такiм неверагодным з розных галiн i сфер чалавечага (i не толькi) жыцця, пiшыце, тэлефануйце.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна на старонках газеты мы расказвалi чытачам пра апошняе выданне Кнiгi рэкордаў Гiнеса, у якое ўвайшлi iмёны людзей, а таксама падзеi, якiя так ц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика