Рубяжы скараюцца настойлівым
У народзе кажуць: «Час — самы лепшы лекар!» I гэта так i ёсць! Менавiта з пазiцый часу, з вышынь пройдзенага i бачацца набыткi, поспехi i здзяйсненнi; адчуваюцца пралiкi, упушчэннi i недахопы...
Менавiта аб гэтым падумалася мне падчас апошнiх сустрэч i гутарак з кiраўнiкамi i спецыялiстамi сельскагаспадарчай вытворчасцi Крупскага раёна. Аляксей Гарнак — старшыня тамтэйшага раённага выканаўчага камiтэта, адразу ж зазначыў: стабiлiзацыя вытворчай дзейнасцi гаспадарак раёна адбылася, i зараз практычна ўсе яны ўпэўнена iдуць далей. «Працаўнiкi на месцах, якiя вырашалi, вырашаюць i будуць вырашаць лёс сельскай гаспадаркi, — падкрэслiў Аляксей Сiлiвестравiч, — пераканалiся, што, незалежна ад умоў i капрызаў прыроды, iншых нечаканых i неспрыяльных абставiн, у кожнай канкрэтнай сiтуацыi непасрэдна на тым цi iншым месцы можна i трэба паступова нарошчваць аб’ёмы ўсiх без выключэння паказчыкаў сельскагаспадарчай дзейнасцi»... Старшыня райвыканкама на момант задумаўся. I я не сумняваюся: яму на iмгненне прыгадаўся параўнальна нядаўнi час — заступленне на пасаду крупскага «вертыкальшчыка»... Тады, у 1999-м, Крупскi раён лiтаральна па ўсiх асноўных паказчыках сельскагаспадарчай вытворчасцi трывала займаў на Мiншчыне ...апошняе месца. Замест канкрэтнай штодзённай работы i папярэднiкi А. Гарнака, i кiраўнiкi раённых падраздзяленняў, i спецыялiсты на месцах у большасцi сваёй спасылалiся на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, беднасць земляў, недахоп кадраў i тэхнiкi... Блiжэй пазнаёмiўшыся з сiтуацыяй на месцах, Аляксей Сiлiвестравiч з пэўнымi з гэтых сцвярджэнняў пагадзiўся, аднак адразу ж не прамiнуў адзначыць цi не самы галоўны аргумент рэальнага становiшча: адсутнасць у кiраўнiкоў на месцах сапраўднага жадання працаваць, спаўна аддавацца выкананню даведзеных заданняў! Таму на першай жа агульнай нарадзе i сказаў iм — шчыра i адкрыта: «Давайце будзем рабiць сваю справу сумленна, з максiмальнай аддачай!». ...Шмат, як кажуць, сплыло пасля таго вады. Не менш адбылося ў сельскай гаспадарцы Крупскага раёна i перамен: на вялiкае шчасце, перамен станоўчых, пазiтыўных, якiмi ўсе без выключэння працаўнiкi маюць поўнае права ганарыцца! Намеснiк начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання райвыканкама Лiлiя Глушчанка таксама не скрывае задавальнення ад вынiкаў дзейнасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi як за ўвесь мiнулы год, так i за чатыры месяцы бягучага. I тут жа прыводзiць нам лiчбы i факты, якiя, як вядома, гавораць самi за сябе... За чатыры месяцы кошт валавой прадукцыi ў супастаўных цэнах склаў 6 мiльярдаў 684,9 мiльёна рублёў, што амаль на 1 мiльярд 200 мiльёнаў больш адпаведнага перыяду мiнулага года. Такi ж адметны рост дасягнуты i па канкрэтных накiрунках работы: у вытворчасцi малака (117,5 працэнта), вырошчваннi буйной рагатай жывёлы (128,6), свiней (109,6 працэнта). На 260 мiльёнаў рублёў атрымана прадукцыi ад новай для раёна галiны — птушкагадоўлi. — Асаблiва радуе нас той факт, што сёння паляпшэнне вытворча-эканамiчных паказчыкаў назiраецца практычна на кожнай з 42 малочнатаварных ферм раёна, — дадае Лiлiя Андрэеўна. — Гэта i дазволiла за чатыры месяцы стойлавага ўтрымання жывёлы давесцi надой малака на адну карову да 1151 кiлаграма, што на 172 кiлаграмы больш леташняга. У гэтыя днi пагалоўе пераведзена на кругласутачнае пашавае ўтрыманне, наладжана даенне кароў прама на пашы, i, такiм чынам, наперадзе ў нас так званы сезон вялiкага малака. Мы павiнны зрабiць усё, каб па вынiках 2006 года мець ад кожнай каровы ў сярэднiм па 4555 кiлаграмаў малака: на 1013 больш мiнулагодняга... Вось вам i Крупскi раён, якi так нядаўна ў абласных зводках трывала i «надзейна» займаў апошняе месца! Ужо летась высокiх паказчыкаў (прычым, з даволi прыкметным ростам вынiкаў на працягу аднаго толькi года!) дасягнулi адразу 85 даярак Крупшчыны. Правафланговымi ж сярод iх сталi Святлана Шынкевiч i Ганна Бурая з сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Жаберычы» i Аляксандра Казлова з СВК «Халопенiчы», якiя надаiлi адпаведна па 6470, 6468 i 6049 кiлаграмаў малака. Рубеж 5 з паловай тысяч кiлаграмаў пераўзышлi таксама iх сяброўкi па працы Таццяна Кажамяка, Людмiла Каўганава, Алена Марозава i iншыя даяркi. — Так, у мiнулым годзе рывок у грамадскай жывёлагадоўлi ў нас адбыўся проста добры, — пагаджаецца Л. Глушчанка. — Прыбаўка ў 842 кiлаграмы малака на адну карову — паказчык сапраўды адметны. Упэўненасць у новых набытках сёлета ў спецыялiстаў райаграхарча грунтуецца на тых жа канкрэтных справах, зробленых для атрымання летняга вялiкага малака. I зноў не абысцiся нам без лiчбаў. Для жывёлы вызначана 8180 гектараў палепшаных пашаў. Для гэтых жа мэт адпускаецца 1264 гектары пасеваў азiмых культур. Не менш пiльная ўвага надаецца i будучаму стойлаваму перыяду ўтрымання статку. У першую чаргу пашырылi пасевы пад кукурузу на сiлас: цяпер яна займае ажно 4200 гектараў (столькi ж, дарэчы, адведзена пад «каралеву палёў» i для вырошчвання на зерне). «Я асабiста пераканана: гэта будзе незаменная дабаўка ў кармавы рацыён жывёлы!» — гаворыць Лiлiя Глушчанка. Сапраўды, 35 кiлаграмаў кукурузнага сiласу ў дзень уперамешку з iншымi каштоўнымi кармамi зiмой значна палепшыць так званую энергетычную аддачу кармлення жывёлы... Да 810 гектараў пры заданнi 569 павялiчаны ў гаспадарках раёна пасевы караняплодаў. Заатэхнiк па адукацыi, Лiлiя Андрэеўна выдатна ведае значэнне i гэтай культуры ў кармавым рацыёне кароў. На нашу просьбу адзначыць лепшыя гаспадаркi па вытворчасцi малака, Л. Глушчанка з ахвотай расказала пра справы ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах «Жаберычы», «Шчаўры», «Старасельскае», адкрытым акцыянерным таварыстве «Кляновiчы», эксперыментальнай базе «Эса», дзе летась ад кожнай каровы надаiлi ад 3953 да 4132 кiлаграмаў малака. «У гэтым годзе, — пераканана наша суразмоўца, — у iх абавязкова выйдуць на сярэднi пяцiтысячны рубеж!». ...З размоў з кiраўнiкамi i спецыялiстамi сельскагаспадарчай вытворчасцi раёна, радавымi працаўнiкамi мы насамрэч упэўнiлiся: атмасфера ў працоўных калектывах сёння пануе дзелавая i адказная. А Лiлiя Андрэеўна Глушчанка — ветэран, заслужаная працаўнiца сельскай гаспадаркi Крупшчыны, папрасiўшы прабачэння, дадала: «Адзначце, калi ласка, i тую высокую патрабавальнасць, кантроль, што прад’яўляюцца зараз да нас, з боку кiраўнiцтва раённай «вертыкалi». Я ўжо на пенсii, магла б быць i на заслужаным адпачынку, але паверце: наколькi зараз цiкава працаваць! А калi яшчэ бачыш такiя высокiя вынiкi i паказчыкi, то быць пры справе хочацца зноў i зноў...» Характэрная «заява», цi не праўда?! Пагадзiўшыся з намi адносна таго, што раён, так бы мовiць, «знайшоў сябе», усё больш упэўнена iдзе да новых рубяжоў, Аляксей Гарнак, тым не менш, спачываць на лаўрах зусiм не збiраецца. Кiраўнiк выканаўчай улады, безумоўна ж, выразней iншых бачыць нявыкарыстаныя рэзервы i не да канца рэалiзаваныя магчымасцi як раёна ў цэлым, так i асобных гаспадарак — у прыватнасцi. Тыя рэзервы i магчымасцi — у паляпшэннi культуры земляробства i жывёлагадоўлi, пашырэннi плошчаў пад збожжавымi i кармавымi культурамi, павышэннi тэхнiчнай аснашчанасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi ў цэлым... Патрабуюць павышэння квалiфiкацыi механiзатарскiя i жывёлаводчыя кадры працаўнiкоў, ды i спецыялiстаў з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на вёсцы сёння па-ранейшаму так не хапае! — Аднак галоўнае, на маю думку, ужо адбылося: працэс адраджэння беларускай вёскi пайшоў i зараз набiрае тэмпы i размах, — дзелiцца з намi сваiмi думкамi-назiраннямi Аляксей Сiлiвестравiч. — Не ўсё, як кажуць, адразу, але мы — я асабiста не сумняваюся! — на правiльным шляху. Значыць, будуць i новыя набыткi, дасягненнi... Анатоль МЯСНIКОЎ, Крупскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У народзе кажуць: «Час — самы лепшы лекар!» I гэта так i ёсць! Менавiта з пазiцый часу, з вышынь пройдзенага i бачацца набыткi, поспехi i здзяйснен
|
|