21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Скiдкi. Членам прафсаюза

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Адпачынак-2006

Як сцвярджаюць медыкi, кожны чалавек павiнен змянiць абстаноўку як мiнiмум раз у год. Зразумела, што дача цi вёска ў дадзеным выпадку — таксама выйсце. Аднак далёка не лепшае. Бо, не сакрэт, што весцi размову аб сур’ёзнай псiхалагiчнай, а тым больш аб фiзiчнай разгрузцы падчас традыцыйных «агародных клопатаў» можна вельмi ўмоўна. Таму аптымальны варыянт, асаблiва для тых, хто мае 40 цi болей гадоў, — адкласцi ўсе справы i з’ехаць на адпачынак. Прычым пажадана — з магчымасцю падлячыць свае «старыя» хваробы.

НЯМА МОРА — НЯМА ГОРА?

У Беларусi няма ўласнага мора. Тым не менш казаць, што наша краiна «не прыдатная» для адпачынку, нельга. Насуперак стэрэатыпам, мы маем свае лячэбныя фактары — шматлiкiя мiнеральныя i радонавыя воды, сапрапелевыя гразi, лясы, вялiкую колькасць рэк i азёраў. У рэшце рэшт, нельга скiдваць з рахункаў добрую экалагiчную абстаноўку ў абсалютнай большасцi рэгiёнаў.

— З улiкам новых патрабаванняў да якасцi сэрвiсу i медыцынскага абслугоўвання, сёлета будуць працаваць 12 «прафсаюзных» здраўнiц, да прыкладу, гэта санаторыi цi пансiянаты з лячэннем «Лётцы» i «Лясныя азёры» на Вiцебшчыне, «Нарачанскi бераг» i «Нарач» на Мiншчыне, «Нёман-72» на Гродзеншчыне, «Прыдняпроўскi» i «Чонкi» на Гомельшчыне, «Буг» на Брэстчыне, «Свiслач» i санаторый iмя Ленiна на Магiлёўшчыне, а таксама «Крынiца» i «Беларусачка» блiз сталiцы, — распавядае генеральны дырэктар унiтарнага прадпрыемства «Белпрафсаюзкурорт» Анатоль ВАСКЕВIЧ. — Прычым кожная з гэтых устаноў мае пэўныя свае «разынкi». Скажам, санаторый «Прыдняпроўскi» вылучаецца ўласнымi сапрапелевымi гразямi са значным утрыманнем гармонападобных кампанентаў, а «Лясныя азёры» цiкавыя тым, што менавiта тут бяруць вытокi адразу чатыры крынiцы з мiнеральнай, мiнеральна-ёдаванай, радонавай i серавадароднай вадой. Нездарма гэтая мясцовасць карысталася асаблiвай папулярнасцю здаўна — ёсць звесткi, што лячыцца сюды прыязджалi каралеўскiя асобы яшчэ ў ХVI стагоддзi.

Зрэшты, перавага айчыннага адпачынку — не толькi ў «прыродным эфекце». У адрозненне ад абсалютнай большасцi падобных устаноў краiн блiзкага i далёкага замежжа, усе беларускiя санаторыi маюць сучаснае медыцынскае абсталяванне. I прапануюць лячэнне па самых розных профiлях — парушэннi апорна-рухомага апарату, гiнекалогiя, неўралогiя, захворваннi органаў кровазвароту i органаў стрававання. Словам, варыянты тут ёсць. Таму галоўнае — зрабiць выбар.

— Варта таксама заўважыць, што сёлета змянiлiся самi падыходы да наведвання здраўнiц, — працягвае Анатоль Васкевiч. — Сапраўды, па-ранейшаму пажадана, каб чалавек меў санаторна-курортную карту, дзе будуць пазначаны медыцынскiя паказаннi да лячэння. Аднак гэта — патрабаванне ўжо не абавязковае. Прайсцi дыягностыку можна непасрэдна ў санаторыi, i да таго ж — за даволi прымальную плату. У прыватнасцi, электракардыяграма будзе каштаваць у межах 4—5 тыс., а ультрагукавое даследаванне — каля 5—7 тыс. рублёў. Такiм чынам, калi няма магчымасцяў цi часу, збiраць даведкi па палiклiнiках i бальнiцах зараз не трэба. Важна толькi не забыць прайсцi флюараграфiю i, зразумела, — прыхапiць з сабой пашпарт.

УМОВЫ ВЫЗНАЧАЕШ САМ

Напэўна, самае «вострае» пытанне зараз — кошт адпачынку. Узгадаем, што з гэтага года большасць насельнiцтва краiны будзе наведваць здраўнiцы за свае грошы. Дзяржаўныя датацыi захавалiся толькi для «чарнобыльцаў» i дзяцей.

— З улiкам новых акалiчнасцяў мы пайшлi на перабудову сваёй работы, — заўважае Анатоль Васкевiч. — Калi раней чалавек быў вымушаны планаваць водпуск «пад пуцёўку», то зараз яму прапануецца аздараўленне ў любы зручны тэрмiн. I, апроч таго, на абсалютна любую колькасць дзён, а таксама з рознымi ўзроўнямi сэрвiсу, харчавання i лячэння. Адпаведна, розным атрымаецца i памер аплаты.

Сёлета адзiн дзень наведвання «прафсаюзных» здраўнiц па формуле «пражыванне плюс харчаванне» будзе каштаваць у сярэднiм 20—25 тыс. рублёў. Далей падлiчыць няцяжка: 10—11 дзён адпачынку — гэта прыкладна 100 долараў. Цi фактычна ў 4—5 разоў танней, чым звычайная паездка ў Турцыю.

Вядома, калi да «стандартнага» пакета дадаць лячэнне, агульная сума ўзрасце недзе на 25—27 працэнтаў. Аднак зноў-такi трэба мець на ўвазе, што зараз «набываць» адразу ўвесь комплекс цi не — справа выключна добраахвотная. Можна купляць асобныя працэдуры. Кошт кожнай з iх складзе 4—6 тыс. рублёў. Праўда, адначасова ёсць сэнс нагадаць, што з пункту гледжання медыцыны той жа адзiн масаж або адна гразевая ванна значнага вынiку не даюць — як правiла, у дадзеным выпадку гаворка павiнна iсцi як мiнiмум аб 5—6 сеансах.

ДЗЕ «ШУКАЦЬ» ПУЦЁЎКУ?

Паводле слоў Анатоля Васкевiча, па-першае, рэалiзацыяй пуцёвак у «прафсаюзныя» здраўнiцы зараз займаюцца практычна ўсе турыстычныя фiрмы нашай краiны. Другi шлях — звярнуцца непасрэдна ў санаторый. I, нарэшце, згодна са схемай, распрацаванай ФПБ, распаўсюджваннем павiнны займацца галiновыя прафсаюзы i «пярвiчкi» на канкрэтных прадпрыемствах. Iнакш кажучы, «купiць» адпачынак магчыма па месцы работы.

Тут жа нялiшне адзначыць, што кожны, хто пажадае накiравацца ў санаторый праз прафкам, можа разлiчваць на своеасаблiвы бонус — 15-працэнтную скiдку з кошту пуцёўкi. Пры гэтым умова для яе атрымання даволi простая — чалавек павiнен быць членам прафсаюза.

АНIМАТАР — СПРАВА НЕ АПОШНЯЯ

Не сакрэт, што цi не найбольш значным «мiнусам» беларускiх санаторыяў заўсёды лiчылася так званая «забаўляльная» сфера. Аднак гэта пытанне павiнна знiкнуць. У прыватнасцi, сёлета ва ўсiх без выключэння здраўнiцах Федэрацыi прафсаюзаў упершыню ствараюцца анiмацыйныя службы.

— Усiм нашым наведвальнiкам, апроч традыцыйных кiно i дыскатэк, прапануюцца новыя вiды адпачынку — да прыкладу, водныя прагулкi цi пешаходныя прагулкi з пiкнiкамi, — кажа Анатоль Васкевiч. — I, дарэчы, большасць гэтых паслуг, а таксама карыстанне басейнамi, спартыўнымi пляцоўкамi, трэнажорнымi заламi i заламi спартыўнай гiмнастыкi будуць бясплатнымi.

Заплацiць давядзецца хiба што за канцэрты, экскурсii па навакольных гiстарычных мясцiнах, за саўну цi лазню. Аднак у разумных межах. Прынамсi, зазначаюць у прафсаюзах, па цэнах, разлiчаных на «сярэднi» кашалёк.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як сцвярджаюць медыкi, кожны чалавек павiнен змянiць абстаноўку як мiнiмум раз у год. Зразумела, што дача цi вёска ў дадзеным выпадку — таксама выйсце
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика