У Беларусi прадстаўнiкi розных нацыянальнасцяў маюць роўныя правы i магчымасцi
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам VI Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур.
Як адзначаецца ў прывiтаннi, наша краiна з даўнiх часоў стала добрым i ўтульным домам для прадстаўнiкоў розных нацыянальнасцяў, i ўсе яны карыстаюцца роўнымi правамi i магчымасцямi, утвараюць адзiны народ, якi плённа працуе на карысць незалежнай i моцнай Беларусi. «Дзяржавай створаны спрыяльныя ўмовы для захавання i развiцця духоўных традыцый усiх людзей, якiя насяляюць нашу Радзiму. Найлепшым сведчаннем таго з’яўляецца Усебеларускi фестываль нацыянальных культур, якi збiрае сузор’е яркiх i самабытных талентаў, раскрывае невычэрпнае багацце народнага мастацтва, садзейнiчае ўмацаванню мiру i грамадзянскай згоды на беларускай зямлi», — гаворыцца ў прывiтаннi прэзiдэнта. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам VI Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур
|
|