21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рамонт нельга скончыць. Яго можна толькi спынiць

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

Паверце на слова, у гэтай, на першы погляд, немудрагелiстай фразе закладзены вельмi глыбокi сэнс. Напэўна, яе можна назваць нават выпакутаванай не адным пакаленнем тых, хто ў розныя часы браўся за рамонт свайго жылля. Бо гэты працэс — i фiласофiя пэўнага прамежку нашага жыцця (калi вы зусiм па- iншаму пачняце ўспрымаць, падавалася б, будзённыя рэчы), i багна адначасова (у якую непазбежна пойдзе ваш вольны час, вашы нервы i грошы). Рамонт сапраўды нельга скончыць, бо, уцягнуўшыся ў яго, увесь час хочацца нешта ўдасканальваць, мяняць, дапаўняць. Спынiць яго можна або валявым рашэннем, або адсутнасцю грошай (у апошнiм выпадку, як вы разумееце, рамонт зноў адновiцца, як толькi ў руках зашамацяць грашовыя знакi). Але ж, як не палохаюцца вочы, рукам рана цi позна давядзецца брацца за справу.

Выбiраем майстроў...

Плануючы рамонт (скажам, на час водпуску), майце на ўвазе, што насамрэч у большасцi выпадкаў вам спатрэбiцца куды больш часу для ажыццяўлення задуманага (канешне, калi вы не чалавек з «жалезным» характарам, здольным «перамалоць» на сваю карысць усе абставiны). Падлiчыце суму, якую запланавалi выдаткаваць у цэлым на рамонт i... памножце яе на два. Гэта дазволiць вам адчуваць сябе больш упэўнена, а калi нешта застанецца, вы яшчэ будзеце ганарыцца, што зэканомiлi.

Калi ў вашы планы не ўваходзiць самастойна трымаць пэндзаль i кельму, распачынаем пошук майстроў. Самы лепшы спосаб — рэкамендацыi тых, хто ўжо рабiў рамонт. Няхай сабе работнiк «па пратэкцыi» часам i запросiць за работу крыху больш сярэднiх расцэнак, паверце, гэта таго каштуе. Такiя майстры працуюць не на страх, а на сумленне: хутка i якасна. Можна знайсцi работнiкаў i па аб’яве. Шанцаў значна больш, калi вас чакае так званы комплексны рамонт (знайсцi ахвотнiкаў пакласцi вам, скажам, керамiчную плiтку на рабочую паверхню сцен кухнi з-за малога аб’ёму работы i, адпаведна, заробку, будзе больш складана). Тут нялiшнiм будзе высветлiць у «брыгадзiра»: працаваць будуць яго пастаянныя работнiкi цi ён, у выпадку неабходнасцi, прыцягвае патрэбных спецыялiстаў «злева» (бываюць выпадкi, калi нанятыя рамонтнiкi ў сваю чаргу самi па аб’явах шукаюць таго ж сантэхнiка цi электрыка). Перавагу трэба аддаваць цалкам укамплектаванай брыгадзе. Але не спяшайцеся адлiчваць аванс. Як правiла, выезд на кватэру i састаўленне каштарыса будучых рамонтных работ — паслуга бясплатная (або сiмвалiчная). Выклiкайце некалькi чалавек, а потым параўнайце прадастаўленую вам калькуляцыю. Пры вялiкiх аб’ёмах работ можаце смела патрабаваць скiдкi (сотню-другую «баксаў» вам абавязкова саступяць).

Калькуляцыя гатова i яна вас задавальняе? Пачакайце зноў даставаць партманет. Вы ж гэтых работнiкаў (калi iх вам не рэкамендавалi) бачыце ўпершыню. Значыць, трэба скласцi хоць бы нейкi дагавор, дзе абавязкова ўказаць тэрмiны выканання работ, iх вiды, тэрмiны ўнясення вамi грошай за работу. Каб гэтыя паперы не былi «фiлькiнай граматай», прасачыце, каб у iх былi пазначаны рэквiзiты выканаўцы работ. Праўда, памятайце, што ў гэтым выпадку расцэнкi для вас раптоўна могуць крыху павялiчыцца, маўляў, калi вы жадаеце, каб усё было афiцыйна... Тут ужо вырашаць вам: даражэй, але з гарантыямi, або танна, але з рызыкай потым не знайсцi вашых майстроў. Дарэчы, патрабуйце гарантыйныя лiсты за кожны вiд выкананых работ. Як правiла, гарантыя складае адзiн год. У гэты тэрмiн вы зможаце смела патрабаваць выпраўлення ўсiх хiбаў, калi такiя праявяцца.

Брыгадзiр павiнен прадаставiць вам не толькi каштарыс на рамонтна-будаўнiчыя работы, але i калькуляцыю патрэбных матэрыялаў кшталту шпатлёўкi, клею, цвiкоў i г.д. (колькi чаго патрэбна). Калi вы не маеце дачынення да будаўнiчай галiны, пакажыце гэты спiс дасведчанаму чалавеку. Не выключана, што можа высветлiцца: цэменту для рамонту ў вашай кватэры трэба толькi два мяхi, а не чатыры...

...вызначаем фронт работ

Дык колькi ж грошай патрэбна, каб зрабiць у кватэры так званы комплексны рамонт? Спецыялiсты раяць адштурхоўвацца ад наступнай «формулы»: 100 долараў на адзiн квадратны метр плошчы. Канкрэтныя лiчбы залежаць не толькi ад агульнай плошчы жылля, але i ад вашага ўяўлення аб патрэбных вам работ. Бо, скажам, некага абсалютна не засмучае крывiзна столi, а iншаму, каб дабiцца яе роўнай паверхнi, давядзецца тры разы шпатляваць яе (1,8 долара за квадратны метр), двойчы грунтаваць акрылавым саставам (0,4 долара), выраўноўваць тынковачнай сумессю па сетцы-»павуцiнцы» (4 долары) i двойчы фарбаваць акрылавай фарбай (яшчэ 1—1,2 долара за «квадрат»).

Шпатляванне сцен каштуе 0,5 долара за адзiн квадратны метр, паклейка шпалераў — 1 долар за тую ж плошчу. Перанос разетак i электравыключальнiка будзе каштаваць 4—5 долараў за адзiнку. Прыкладна столькi ж бяруць майстры i за ўкладку керамiчнай плiткi на падлогу i сцены (калi плiтка дробная, напрыклад, для рабочай паверхнi на кухнi, «тарыф» павялiчваецца да 6—7 долараў за «квадрат»). Укладка асновы з фанеры пад паркет каштуе 2 долары за квадратны метр, сама ўкладка паркета са шлiфоўкай i пакрыццём лакам — яшчэ 6 долараў за той жа квадратны метр.

Зараз многiя робяць падвясныя столi з пластыку — на кухнi, у туалеце, ванным пакоi. Устаноўка аднаго квадратнага метра каштуе каля 5 долараў, яшчэ прыкладна па 3 долары з вас возьмуць за ўстаноўку кожнага свяцiльнiка ў ёй.

За ўстаноўку мiжпакаёвых дзвярэй бяруць па 20—25 долараў за адзiнку. Самi мiжпакаёвыя дзверы могуць каштаваць па- рознаму — у залежнасцi ад вашых густаў (адны з самых танных — з МДФ, самыя дарагiя — цалкам з масiву). Напрыклад, канструкцыя фанераваных дзвярэй уяўляе сабой выкананы з масiву хвойных парод каркас, аблiцаваны ДВП i шпонай дуба. Фiлёнга вырабляецца з ДСП, аблiцоўваецца, скажам, натуральнай шпонай дуба, рамка — з масiву дуба. Такая мадэль (дзвярное палатно, каробка, налiчнiк, шкло) будзе каштаваць 110-120 долараў (без кошту устаноўкi). Дадайце сюды яшчэ патрэбную фурнiтуру (завесы, ручкi) — мiнiмум 25 долараў на адны дзверы. У якасцi парады можна дадаць толькi адно: не бярыце гатовыя дзверы, а заказвайце iх з улiкам памераў вашых дзвярных праёмаў.

Калi вы рашылiся ўстанавiць металiчныя ўваходныя дзверы, мiнiмальная сума, якая вам спатрэбiцца, складзе каля 170 долараў. Гэта будзе каркасна-зварная канструкцыя з вонкавымi завесамi, знешнi i ўнутраны бок дзвярэй будуць абцягнутыя вiнiлскурай i ў iх будуць устаноўлены два замкi.

Падчас комплекснага рамонту многiя мяняюць вокны у пакоях i на балконе. Параiм, каб у далейшым не было непрыемнасцяў, устанаўлiваюць iх лепш таго ж колеру i малюнка, што i папярэднiя (асаблiва гэта датычыцца цэнтральных магiстраляў горада). Што да кошту, дык акно з ПВХ у залежнасцi ад памераў вам установяць ад 230—300 долараў за адзiнку (акрамя ўласна памераў, на цану ўплывае яшчэ i выбраны механiзм адкрывання). У кошт уваходзяць устаноўка, падаконнiкi, адлiў. Некаторыя фiрмы бясплатна даставяць вам дадому заказ, дэманцiруюць старыя «вочы» кватэры, яшчэ i смецце за сабой прыбяруць. Таму, як кажуць, уважлiва вывучайце прапановы.

Зразумела, ва ўсiх выпадках названы толькi цэны за рамонтна-будаўнiчыя работы. Адпаведныя матэрыялы давядзецца набываць асобна. Зразумела, большасць аддае перавагу будаўнiчым рынкам, дзе цэны нiжэйшыя. Для прыкладу назавём некалькi пазiцый. Мех пяску каштуе каля 0,7 долара, цэменту — 3,3 долара, шпатлёўкi — каля 10—11 долараў, штукатурна-гiпсавай сумесi для выраўноўвання — 12 долараў. Дарэчы, многiя фiрмы, якiя займаюцца рамонтна-будаўнiчымi работамi, прапаноўваюць шэраг патрэбных матэрыялаў практычна па такому ж кошту (давядзецца дадаткова заплацiць за дастаўку). Калi вы самастойна займаецеся закупкай патрэбнага, але не маеце ўласнага транспарту, праблема лёгка вырашаецца на любым сталiчным будаўнiчым рынку: там заўсёды можна знайсцi прыватнiка, якi за 10—15 долараў даставiць ваш груз у любую кропку горада (да пад’езда). Зразумела, вазiць за такiя грошы кожную скрыню плiткi цi бляшанку фарбы не вельмi танна, таму ёсць сэнс займацца «нарыхтоўкай» будматэрыялаў таксама комплексна.

* * *

Усё патрэбнае набылi, дагавор заключылi, работы «стартавалi»? Не паспелi азiрнуцца, як прызвычаiлiся хадзiць на рынкi i ў магазiны як на працу, праўда? Здаецца, усё загадзя вызначылi, падлiчылi, але ўсё часцей ловiце сябе на думцы, што, магчыма, шпалеры трэба было б пераклеiць, i мэблю вам ужо пара мяняць, i ўбудаваную шафу няблага было б паставiць. Зноў жа новая бытавая тэхнiка ў вашай абноўленай кватэры глядзелася б дарэчы... Што, ёсць такое? Вiншуем, рамонт вас цалкам паглынуў. Таму — глядзi пачатак матэрыялу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паверце на слова, у гэтай, на першы погляд, немудрагелiстай фразе закладзены вельмi глыбокi сэнс. Напэўна, яе можна назваць нават выпакутаванай не адн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика