Расольнiк – нелегал
Надзея НIКАЛАЕВА
Летась у беларускай сталiцы быў наладжаны рэгулярны манiторынг харчовага рынку з мэтай выяўлення ананiмнай прысутнасцi на iм генетычна мадыфiкаваных прадуктаў i прадуктаў з ГМ-кампанентамi.
Нагадаем, што ў адпаведнасцi з заканадаўствам, усе харчовыя прадукты, якiя ўтрымлiваюць больш за 2 працэнты ГМ-кампанентаў, павiнны мець адпаведную маркiроўку i праходзiць дзяржаўную гiгiенiчную рэгiстрацыю. Пакуль навукоўцы працягваюць шукаць доказы магчымай шкоды для здароўя чалавека генетычна мадыфiкаваных прадуктаў, спажывецкая грамадскасць усяго свету прытрымлiваецца таго меркавання, што ў кожнага пакупнiка павiнен быць выбар: спажываць яму ГМ-прадукты цi не спажываць, а для гэтага ён павiнен быць максiмальна поўна iнфармаваны аб «прыродзе» сваёй пакупкi. Усяго ў 2005 годзе санiэпiдэмслужбай сталiцы было адабрана на прадпрыемствах гандлю i харчовай прамысловасцi i даследавана 395 узораў прадукцыi. У 8 узорах былi выяўлены генетычна-мадыфiкаваныя кампаненты. «Засвяцiлiся» на ГМ-экспертызе сардэлькi свiныя в/г (вытворца — мясаперапрацоўчы цэх Мiнскага маторнага завода); харчовая дабаўка соевы канцэнтрат Хатмiкс-50 (Венгрыя); комплексная харчовая дабаўка Хунгарапрот-70 (Венгрыя); суп расольнiк (Расiя); бульбяное пюрэ «Араматыка» (Украiна); катлеты курыныя (Расiя), палачкi курыныя (Расiя) i пельменi «Студэнцкiя» (Расiя). Уся вышэйпералiчаная прадукцыя рэалiзоўвалася без адпаведнай маркiроўкi i дакументаў, якiя б пацвярджалi бяспечнасць генетычна мадыфiкаваных крынiц. Яе рэалiзацыя i спажыванне былi санiтарнай службай прыпыненыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у беларускай сталiцы быў наладжаны рэгулярны манiторынг харчовага рынку з мэтай выяўлення ананiмнай прысутнасцi на iм генетычна мадыфiкаваных п
|
|