21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У тайнiках «капальнікаў» — 36 кг «смерцi»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ГРЫШЫН

У ходзе праведзенай спецаперацыi супрацоўнiкам Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй МУС краiны ўдалося выйсцi на след так званых «чорных капальнiкаў».

У тайнiках-схованках капальнiкаў, што былi абсталяваны ў лясах Вiцебшчыны i Мiншчыны, знойдзена 229 адзiнак боепрыпасаў i выбуховых рэчываў часоў Вялiкай Айчыннай вайны. У тратылавым эквiваленце гэта склала больш як 36 кiлаграмаў. Сярод канфiскаваных боепрыпасаў — снарады, мiны, а таксама ўзрывальнiкi да iх. Небяспечныя знаходкi знiшчаны.

КАНТРАБАНДЫСТ ЗНIК ЗА МЯЖОЙ

У 20 метрах ад дзяржаўнай гранiцы Беларусi праваахоўнiкi затрымалi «Мерседэс-209Д», а вось вадзiцелю аўтамабiля ўдалося ўцячы на тэрыторыю Украiны.

Здарэнне адбылося ля прыгранiчнай паласы паблiзу вёскi Перавiсь Маларыцкага раёна. Супрацоўнiкi мiжраённага аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю УУС Брэсцкага аблвыканкама i пагранiчнай камендатуры адной з вайсковых часцей затрымалi «Мерседэс», якiм кiраваў неўстаноўлены вадзiцель. Убачыўшы, што справа «пахне газай», невядомы, кiнуўшы машыну, збег на ўкраiнскую тэрыторыю. Яно i зразумела: у аўтамабiлi было знойдзена 8 рулонаў тканiны, 259 бабiн швейных нiтак, 2400 адзiнак мэблевай фурнiтуры, 100 скрынь з пiратэхнiчнымi вырабамi на агульную суму 58 мiльёнаў 869 тысяч рублёў. Тавар i аўто канфiскаваны, а асоба ўцекача ўстанаўлiваецца.

4 «ПАЖАРНIКI» ХАВАЛIСЯ Ў РАСII

Чатыры актыўныя ўдзельнiкi банды «пажарнiкi», якiя на працягу 1992—2003 гадоў арудавалi на тэрыторыi Гомельскай вобласцi, затрыманы ў Маскве i Бранскай вобласцi.

Як паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны, знiклыя злачынцы жылi пад чужымi пашпартамi, а аперацыя па iх затрыманню прайшла паспяхова, дзякуючы сумесным намаганням беларускiх i расiйскiх праваахоўнiкаў. Як вядома, на рахунку банды больш за 100 цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў. Зараз 38 яе ўдзельнiкаў знаходзяцца ў Гомельскiм следчым iзалятары. Трэба меркаваць, што затрыманыя ў РФ чацвёра крымiнальнiкаў у хуткiм часе далучацца да сваiх «калег»: вырашаецца пытанне аб iх экстрадыцыi ў Беларусь, дзе яны будуць прыцягнуты да адказнасцi па шэрагу артыкулаў КК, у прыватнасцi, «Вымагальнiцтва», «Згвалтаванне», «Стварэнне злачыннай арганiзацыi або ўдзел у ёй» i iнш.

ФАЛЬШЫВЫ «СКАРБ»

Грошы, якiя, хутчэй за ўсё, збiрала на «чорны дзень» 91-гадовая вясковая бабулька, аказалiся падробкамi.

Фальшыўкi выявiлi ў Баранавiчах у пункце абмену валюты аднаго з банкаў, куды завiтала 72-гадовая пенсiянерка, каб збыць дзве купюры вартасцю па 100 долараў. Старая, якая трапiла ў непрыемную сiтуацыю, патлумачыла праваахоўнiкам, што знайшла гэтыя купюры ў рэчах сваёй сваячкi з вёскi Грабавец, якая летась памерла. Застаецца толькi здагадвацца, якiм чынам да 91-гадовай нябожчыцы трапiла несапраўдная «зелень».



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ходзе праведзенай спецаперацыi супрацоўнiкам Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй МУС краiны ўдалося выйсцi на с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика