Ва Украiне амерыканцаў не кормяць
Вучэннi НАТО «Sea Breeze-2006» ва Украiне на мяжы зрыву. Пасля акцый пратэсту ў Феадосii на выхадных амерыканскiя ваенныя эвакуiравалiся з санаторыя ў Алушце, дзе iх адмовiўся кармiць мясцовы персанал.
Адначасова прыйшло паведамленне аб ускрыццi аднаго з кантэйнераў, што прывезлi вайскоўцы. Тое, што было там, знiкла, а некаторыя дэпутаты Вярхоўнай Рады, якiя прыбылi на месца, заявiлi, што там магла знаходзiцца кантрабанда. Таксама стала вядома, што кiраўнiк гарадскога аддзела мiлiцыi Феадосii Анатоль Мiрашнiчэнка быў зняты з пасады за тое, што не аддаваў загады па разгону антыамерыканскiх мiтынгаў. БРЫТАНЦЫ ЗДАЮЦЬ НАЖЫ За першыя 12 дзён амнiстыi на халодную зброю ў палiцэйскiя ўчасткi Вялiкабрытанii было здадзена больш за 10 тысяч нажоў i iншых колючых i рэжучых прадметаў, уключаючы армейскiя штыкi i самурайскiя мячы. У час гэтай пяцiтыднёвай кампанii зброю можна здаваць без пагрозы крымiнальнага праследавання, а пасля заканчэння тэрмiну — 30 чэрвеня — палiцыя паабяцала лавiць i строга караць уладальнiкаў халоднай зброi. УЦЁКI З ТУРМЫ НА... АЎТОБУСЕ Двое зняволеных збеглi з турмы акругi Калумбiя (ЗША) на гарадскiм аўтобусе. Два злачынцы — 25- i 32-гадовы мужчыны, адзiн з якiх абвiнавачваецца ў забойстве, пралезлi ў адмiнiстрацыйны будынак, разбiлi акно i ў раёне блiжэйшай станцыi метро селi на гарадскi аўтобус i з’ехалi ў невядомым накiрунку. Абодва былi апранутыя ў блакiтныя турэмныя камбiнезоны, але затрымаць iх так i не ўдалося.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучэннi НАТО «Sea Breeze-2006» ва Украiне на мяжы зрыву. Пасля акцый пратэсту ў Феадосii на выхадных амерыканскiя ваенныя эвакуiравалiся з санаторыя ў
|
|